wd wp Пошук:

Макруха яловая

Макруха яловая, слімак, макрэц (Gomphidius glutinosus) — шапкавы грыб з роду Макруха (Gomphidius) сямейства Макрухавыя (Gomphidiaceae).

Апісанне

Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 4—10 см, пукатая, пазней уціснутая ў сярэдзіне, з апушчаным ўніз краем, гладкая, слізістая. Колер шапкі цёмна-карычневы, шаравата-карычневы або шаравата-ліловы. Мякаць добра развітая, белая, у ножцы жаўтаватая, унізе ярка-жоўтая, без асаблівага паху. Ножка даўжынёй 5—10 см і 1—2 см у дыяметры, суцэльная, укрытая слоем слізі, белая, унізе жаўтаватае. На ножцы маецца слізістае кольца і, часам, чарнаватыя лускавінкі. Пласцінкі дугападобныя, тоўстыя. Колер пласцінак спачатку белаваты, пазней становіцца шэра-карычневым або пурпурова-карычневым. Споры верацёнападобнай формы, гладкія, цёмна-пурпурова-бурага колеру.

Умоўна ядомы грыб. У ежу выкарыстоўваецца пасля стараннага адварвання.

Распаўсюджанне і экалогія

Расце ў хвойных (пераважна яловых) і змешаных з елкай лясах. Утварае мікарызу з елкай, зрэдку — з хвояй. Пладовыя целы з’яўляюцца ў чэрвені—кастрычніку, часам вялікімі групамі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Ядомыя грыбы
Катэгорыя·Макрухавыя
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды