wd wp Пошук:

Макруха пурпуровая

Макруха пурпуровая (Chroogomphus rutilus, Gomphidius rutilus) — шапкавы базідыяльны грыб з роду Макруха (Gomphidius) сямейства Макрухавыя (Gomphidiaceae).

Апісанне

Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 3—5 см, спачатку канічная, пазней пукатая з бугарком у сярэдзіне і апушаным уніз краем, слізкая. Колер шапкі цагляна-каштанавы або чырвона-карычневы. Ножка 5—8 см у даўжыню і 1—2 см у дыяметры. Мякаць аранжава-бураватая, без асаблівага смаку і паху. Пласцінкі тоўстыя, спачатку светла-бураватага колеру, пазней дымчата-пурпурова-бурыя. Споры гладкія, верацёнападобнай формы, буравата-аліўкавага колеру.

Ядомы грыб.

Распаўсюджанне і экалогія

Растуць у хвойных, пераважна хваёвых лясах. Пладовыя целы з’яўляюцца ў жніўні—верасні, часцей за ўсё паасобку.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Ядомыя грыбы
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Макрухавыя
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды