wd wp Пошук:

Макарун

Макарун (англ.: macaroon) — кандытарскі выраб, бісквітнае пячэнне, вырабленае, як правіла, з молатага міндаля (асноўны інгрэдыент[1]), а таксама можа быць з іншых арэхаў або какоса, часам з мёдам, ваніллю або спецыямі, з даданнем харчовага фарбавальніка, варэння, джэма або шакаладнай глазуры.[2] У некаторых рэцэптах прысутнічае згушчанае малако. Пячэнне выпякаюць на ядомай рысавай паперы.

Назва пячэння паходзіць ад італьянскага maccarone (maccherone), што азначае «паста» і адносіцца да арыгінальнага інгрэдыента — міндальнай пасты. Таго ж паходжання і слова макарон.

Зноскі

  1. macaroon (n.)(нявызн.). Online Etymology Dictionary. Douglas Harper. Праверана 4 January 2010.
  2. Macaroon - Definition(нявызн.). Merriam-Webster Online Dictionary. Merriam-Webster, Incorporated. Праверана 8 May 2012.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Стравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Печыва