wd wp Пошук:

Макарон

Макаро́н (фр.: macaron, /makaʁɔ̃/) — французскі кандытарскі выраб з яечных бялкоў, цукру і молатага міндаля.[1] Звычайна робіцца ў форме пячэння; паміж двума пластамі кладуць крэм або варэнне. Італьянская назва італ.: maccarone/maccherone паходзіць ад слова італ.: ammaccare — «разбіць, раздушыць», і з’яўляецца адсылкай да спосабу вырабу асноўнага інгрэдыента, міндальнай мукі.[2] Гатовы выраб мяккі, з гладкай паверхняй, растае ў роце. Маюць розны смак.

Пра паходжанне ласунку ідуць спрэчкі. Larousse Gastronomique адзначае, што макароны, хутчэй за ўсё, маюць італьянскае паходжанне і, верагодна, былі створаны ў Венецыі ў эпоху Адраджэння. Па іншай версіі, макароны з’явіліся ў Францыі, у Кармеры, прычым значна раней — у 791 годзе.[3] Згодна з іншымі крыніцамі, ласунак у Францыю прывезлі італьянскія кухары, якія прыехалі з Кацярынай Медычы пасля заключэння яе шлюбу з Генрыхам II.[4]

У 1830-я гады макароны падавалі з лікёрамі, джэмам і спецыямі, а ў сучасным выглядзе яны з’явіліся ў кандытарскай Ladurée, дзе прыдумалі злучаць два печыва паміж сабой з дапамогай крэма.[5][6] У цэлым, рэцэпт адрозніваецца ў розных гарадах Францыі; напрыклад у Ам’ене з XVI стагоддзя выкарыстоўваюцца садавіна, міндаль і мёд[7], а ў латарынгскім горадзе Нансі, па легендзе, дзве манашкі, сёстры Маргарыта і Мары-Элізабет, прыдумалі макароны, каб перахітрыць строгія манастырскія дыетычныя правілы (за што былі празвалі «сёстрамі Макарон»).[8]

Макароны прадаюцца ў французскім McDonald’s[9]; з 2010 года гэта печыва зрабілася вельмі папулярным дэсертам у ЗША, дзе яго нават пачалі выкарыстоўваць у якасці самастойнага велікоднага падарунка замест традыцыйных шакаладных фігурак[10][11], і ў Канадзе[12]; іх версія вядомая ў Японіі.[13]

Зноскі

  1. Macaron // Petit Larousse illustré. — Larousse, 1989. — P. 585. — 1680 p. — ISBN 2-03-301189-5.
  2. Search result on macaroon, Etymonline.com
  3. Larousse gastronomique, 2007
  4. History of Macarons Архівавана 5 лютага 2009., Madmacnyc.com
  5. The story of the Macaron Архівавана 4 ліпеня 2010., Laduree.fr
  6. Macarons, the Daddy Mac of Cookies Архівавана 8 сакавіка 2012., Fox News
  7. Macarons d’Amiens Архівавана 18 ліпеня 2011., Saveursdumonde.net
  8. Notre Histoire Maison des soeurs Архівавана 23 кастрычніка 2014., Achat-nancy.com
  9. Mon Dieu! Will Newfound Popularity Spoil the Dainty Macaron?(нявызн.), The Wall Street Journal (2 сакавіка 2010). Праверана 29 снежня 2010.
  10. Macarons: New to The Easter Parade This Year(нявызн.), Los Angeles Times (1 красавіка 2010). Праверана 29 снежня 2010.
  11. Move Over, Cupcake: Make Way For The Macaroon(нявызн.), NPR (12 лютага 2010). Праверана 29 снежня 2010.
  12. Macaron mania hits Montreal — finally!(нявызн.), The Gazette (Montreal) (11 кастрычніка 2008). Праверана 29 снежня 2010.
  13. ジャン=フィリップ・ダルシー「夏の新作マカロン」 Архівавана 17 сакавіка 2012 года., Fukui News

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Стравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Печыва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Французскія дэсерты
Катэгорыя·Стравы з міндаля