wd wp Пошук:

Майскія дні ў Барселоне

Майскія дні ў Барселоне (ісп.: Jornadas de Mayo) — сутыкненні з 3 па 8 мая 1937 года паміж сіламі каталонскага ўрада — Жэнералітэту, сацыялістамі, камуністамі, з аднаго боку, і анархістамі НКПФАІ і трацкістамі POUM, з другога.

Напярэдадні

Падаўленне ваеннага бунту летам 1936 года ў Барселоне атрымалася галоўным чынам дзякуючы аб’яднаным у прафсаюзы ўзброеным рабочым. Анархісты і анарха-сіндыкалісты аказвалі вялікі ўплыў на палітыку як у Барселоне, так і ва ўсёй Каталоніі, але не ўваходзілі ў каталонскі ўрад — Жэнералітэт — з-за сваёй анархісцкай ідэалогіі. Анархістаў падтрымлівала марксісцкая (антысталінская, трацкісцкая) партыя POUM. Жэнералітат, зыходзячы з патрабаванняў вайны, спрабаваў падпарадкаваць ураду самакіраванне на прадпрыемствах і прадухіліць сацыяльную рэвалюцыю.

Ход падзей

3 мая 1937 года начальнік барселонскай паліцыі, камуніст Эўсебіа Радрыгес Салас загадаў грамадзянскай гвардыі і штурмавой гвардыі на трох бронетранспарцёрах заняць цэнтральную тэлефонную станцыю на Пласа-дэ-Каталунья ў Барселоне, якая кантралявалася НКП—ФАІ з пачатку грамадзянскай вайны і мела вырашальнае значэнне для тэлефоннай сувязі ўнутры краіны. Узброеныя анархісты і трацкісты на тэлеграфе аказалі супраціў.

Па меры распаўсюджвання навін па горадзе аб стральбе, многія рабочыя стыхійна пачалі страйк, па ўсёй Барселоне былі ўзведзены барыкады. Узброеныя апалчэнцы з POUM і НКП—ФАІ прабіліся ў кварталы, якія ўтрымліваліся грамадзянскай гвардыяй і камуністамі, і 4 мая ў асноўным авалодалі Барселонай.

З пачатку баёў, 5 мая, 1500 апалчэнцаў з анархісцкай калоны «Роха-і-Негра», ленінскай дывізіі трацкістаў і 128-й брыгады 28-й дывізіі выступілі з Арагонскага фронту ў бок Барселоны. Яны былі атакаваны рэспубліканскімі самалётамі каля Бінефара. Пасля далейшых перамоваў войскі вярнуліся на фронт.

У той жа час цэнтральны ўрад адклікаў воінскія часці з фронту на Хараме і накіраваў іх у Мадрыд. Акрамя таго, камандаванне загадала эсмінцам «Лепанта» і «Санчэс Баркайзтэгі», з ваенізаванымі фарміраваннямі на борце, адплыць з Валенсіі ў Барселону.

Мадрыд і Жэнералітэт Каталоніі заклікалі да спынення агню і адправілі з Валенсіі міністраў-анархістаў ў Барселону для пасярэдніцтва ў перамовах. Калі аказалася, што гэта не ўвянчалася поспехам, дэпутат Хуан Негрын запатрабаваў ад прэм’ера Франсіска Ларга Кабальера выкарыстоўваць рэспубліканскія войскі. Са свайго боку, Луіс Компаніс, які ўзначальваў Каталонскі Жэнералітэт, аказаў ціск на Кабальера, каб той не парушаў каталонскую аўтаномію, выкарыстоўваючы войскі цэнтральнага ўрада.

6 мая некалькі бачных анархістаў былі забіты ў сваіх кватэрах праўладнымі «эскадронамі смерці». На наступны дзень больш за 6000 штурмавых гвардзейцаў прыбылі на двух эсмінцаў з Валенсіі і часова ўзялі пад свой кантроль Барселону. Толькі 8 мая беспарадкі цалкам спыніліся.

Вынікі

Рэспубліканскія ўлады не прынялі дадатковых мер супраць анархістаў з-за вялікай улады, якой яны ўсё яшчэ валодалі ў Каталоніі, і іх высокага ўзроўню народнай падтрымкі. Неўзабаве пасля гэтых падзей (16 чэрвеня) цэнтральны ўрад абвесціць партыю POUM па-за закона і арыштаваў яе асноўных лідараў, у тым ліку Хуліана Горкіна і Андрэа Ніна. POUM знікне з палітычнай карты, а анархісцкі рух больш ніколі не будзе ўмешвацца ў вайну, як гэта было да таго часу.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Масавыя беспарадкі
Катэгорыя·1937 год у Іспаніі
Катэгорыя·Май 1937 года
Катэгорыя·Паўстанні ў Іспаніі
Катэгорыя·Грамадзянская вайна ў Іспаніі
Катэгорыя·Падзеі ў Барселоне