Федэрацыя анархістаў Іберыі (FAI, ісп.: Federación Anarquista Ibérica) — іспанская анархісцкая арганізацыя, баявое крыло анарха-сіндыкалістаў з НКП (CNT). Назва часта пішацца як CNT—FAI з-за блізкіх адносін паміж гэтымі двума арганізацыямі. Друкаваны орган — газета «Зямля і свабода» («Tierra y Libertad»).
«Іберыйская» частка назвы звязана з ідэяй аб’яднання іспанскіх і партугальскіх анархістаў у пан-іберыйскай арганізацыі. З’яўляецца секцыяй Інтэрнацыяналу федэрацый анархістаў (ІФА).