Харáма (ісп.: Jarama) — рака ў Іспаніі, правы прыток ракі Таха. Бярэ пачатак у Цэнтральнай Кардыльеры. Цячэ на поўдзень, працякае на ўсход ад Мадрыда. Упадае ў раку Таха ў раёне населенага пункта Аранхуэс. Найбуйнейшы прыток - Тахунья.
Даўжыня ракі складае 190 км, плошча басейна - 11 596,81 км². На рацэ створана некалькі вадасховішчаў, якія выкарыстоўваюцца для арашэння.
Артыкулу не хапае спасылак на крыніцы. Звесткі мусяць быць правяральнымі або іх могуць выдаліць. Вы можаце адрэдагаваць артыкул, дадаўшы спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы. Шаблон пастаўлены 23 чэрвеня 2022 года. |