wd wp Пошук:

Франсіска Ларга Кабальера

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Франсіска Ларга Кабальера (ісп.: Francisco Largo Caballero; 15 кастрычніка 186923 сакавіка 1946) — іспанскі дзяржаўны і палітычны дзеяч.

Біяграфія

У 1894-м уступіў у Іспанскую сацыялістычную рабочую партыю (ІСРП). У жніўні 1917 года ўваходзіў у камітэт, які кіраваў Усеагульнай палітычнай стачкай, за што быў прысуджаны да пажыццёвай катаргі. У 1918 годзе, пасля абрання ў картэсы, быў вызвалены. У 1918—37 гадах займаў пасаду генеральнага сакратара Усеагульнага саюза працоўных (УСТ). У гады дыктатуры Прыма дэ Рывера (1923—30) быў дзяржаўным саветнікам. У снежні 1930 года арыштаваны за ўдзел у рэвалюцыйным камітэце і падрыхтоўцы рэспубліканскага перавароту. Пасля звяржэння манархіі ў 1931—33 гадах — міністр працы. У 1932—35 — старшыня ІСРП. У 1934 годзе пасля кастрычніцкага паўстання быў зноў арыштаваны і знаходзіўся ў турме да 1936-га. Падчас грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў быў з верасня 1936 па май 1937 прэм’ер-міністрам і ваенным міністрам урада Народнага Фронту; заняўшы гэтыя пасады, стаў паступова пераходзіць на пазіцыі антыкамунізму. У 1937-м быў выведзены з урада і адхілены ад кіраўніцтва УСТ і ІСРП. У студзені 1939 года эміграваў у Францыю. У 1943—1945 гадах знаходзіўся ў нямецкім канцлагеры, адкуль вызвалены Чырвонай Арміяй.

Крыніцы

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Francisco Largo Caballero // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124728421 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  4. 1 2 http://www.congreso.es/portal/page/portal/Congreso/Congreso/Iniciativas?_piref73_2148295_73_1335437_1335437.next_page=/wc/servidorCGI&CMD=VERLST&BASE=DIPH&FMT=DIPHXD1S.fmt&DOCS=4-4&DOCORDER=FIFO&OPDEF=Y&NUM1=&DES1=&QUERY=%2859370%29.NDIP. Праверана 20 студзеня 2020.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124728421 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. http://elpais.com/diario/1978/04/09/espana/260920822_850215.html Праверана 30 кастрычніка 2016.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Члены ІСРП
Катэгорыя·Вязні канцлагера Заксенгаўзен
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мадрыдзе
Катэгорыя·Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі (рэспубліканцы)
Катэгорыя·Палітыкі-эмігранты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мадрыдзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1869 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старшыні ўрада Іспаніі
Катэгорыя·Памерлі ў 1946 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Памерлі 23 сакавіка