wd wp Пошук:

Майсей Навумавіч Шапіра

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шапіра. Майсей Навумавіч Шапіра (14 красавіка 1884, Мінск — 29 чэрвеня 1970, Мінск) — беларускі хірург, артапед, траўматолаг. Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навук Беларусі (1940). Брат Льва Навумавіча Шапіра[1].

Біяграфія

Дзяцінства і адукацыя

Майсей Шапіра з бацькамі ў 1907 годзе.

Нарадзіўся ў Мінску ў яўрэйскай сям’і Неваха Моўшавіча (Навума Майсеевіча) Шапіра. Акрамя Майсея ў сям’і было яшчэ 8 дзяцей: шэсць сыноў і дзве дачкі. Два яго браты таксама былі ўрачамі, адзін з іх Леў Навумавіч Шапіра — хірург, другі — Іосіф Навумавіч Шапіра — уролаг.

Савецкі кінааператар Яўген Веньямінавіч Шапіра(руск.) бел. прыходзіўся яму пляменнікам, сынам роднага брата Веньяміна[2].

У 1903—1908 гг. вучыўся на медыцынскім факультэце Венскага ўніверсітэта[3]. Скончыў медыцынскі факультэт Казанскага ўніверсітэта ў 1909 годзе.

У час Першай і Грамадзянскай вайны

У Першую сусветную вайну — малодшы лекар палка на Турэцкім фронце, у Грамадзянскую вайну — урач Мінскага пяхотнага палка[1].

Прафесійная дзейнасць

У 1912 годзе па адрасе Койданаўская, 19 (сучасны адрас будынка вул. Рэвалюцыйная, 15) была заснавана прыватная хірургічная лячэбніца М. Н. Шапіры, якая была разлічана на 6 ложкаў[4]. З 1923 — асістэнт хірургічнай клінікі БДУ. У 1927—1941 і 1945—1957 гг. у Мінскім медыцынскім інстытуце, дзе ў 1927 годзе арганізаваў і ўзначаліў першую ў Беларусі кафедру артапедыі, адначасова арганізаваў спецыялізаваную артапедычную амбулаторыю і кіраваў ёю. Паралельна ў 1930—1941 гг. працаваў у клініцы артапедыі i траўматалогіі Беларускага НДІ фтызіятрыі, артапедыі i нейралогіі (у 1945—1950 гг. яго дырэктар). У 1936 годзе ў Ленінградзе, у клініцы прафесара Г. І. Турнера(руск.) бел., абараніў доктарскую дысертацыю[1].

У 1941—1945 гг. галоўны хірург эвакашпіталяў i намеснік наркома аховы здароўя Кіргізскай ССР, адначасова загадчык кафедрай шпітальнай хірургіі Фрунзенскага медыцынскага інстытута.

У Мінск М. Н. Шапіра вярнуўся 4 ліпеня 1944 года[1]. У 1945—1950 гг. галоўны траўматолаг БССР i загадчык кафедрай артапедыі i ваенна-палявой хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута. Арганізатар артапедычнай дапамогі ў Беларусі.

Выйшаўшы на пенсію, ён стаў бясплатна кансультаваць складаных хворых у інстытуце артапедыі, у ваенным шпіталі, у бальніцах[1].

Як напісала пра яго ў некралогу прафесар Р. М. Мініна[1]:

" М. Н. Шапіра быў адным з буйных артапедаў, выдатным лектарам, выключна дасціпным чалавекам, які валодаў вялікай логікай і пранікнёнасцю. Адметнай рысай Майсея Навумавіча быў непаўторны аптымізм. У яго асобе мы страцілі таленавітага настаўніка, чалавека вялікай культуры, вялікага розуму і высокагуманнага лекара». "

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Старая фотография (руск.)
  2. Елена Левитман. Семейный альбом (нявызн.). Библиотека журнала “МИШПОХА”.
  3. Здравоохранение Беларуси: знаменательные и юбилейные даты. 2009 год. (руск.)
  4. Пазней у гэтым будынку размяшчаўся Інбелкульт

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 29 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ў 1970 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Артапеды Беларусі
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Хірургі Беларусі
Катэгорыя·Траўматолагі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Венскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1884 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі медыцынскага факультэта Імператарскага Казанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ