wd wp Пошук:

Леў Навумавіч Шапіра

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шапіра. Леў Навумавіч (Лейба Невахавіч) Шапіра (1864 — 12 студзеня 1932) — беларускі хірург[1]. Адзін з заснавальнікаў хірургіі ў Мінску[1].

Біяграфія

Дзяцінства і адукацыя

Нарадзіўся ў Мінску ў яўрэйскай сям’і Неваха Моўшавіча Шапіра. Акрамя Лейбы ў сям’і было яшчэ 8 дзяцей: шэсць сыноў і дзве дачкі. Два яго браты таксама былі ўрачамі, адзін з іх Майсей Навумавіч Шапіра — урач-траўматолаг, намеснік наркама аховы здароўя Кіргізскай ССР, другі — Іосіф Навумавіч Шапіра — медык-уролаг.

Савецкі кінааператар Яўген Веньямінавіч Шапіра(руск.) бел. прыходзіўся яму пляменнікам, сынам роднага брата Веньяміна[2].

Скончыў медыцынскі факультэт Дэрпцкага ўніверсітэта.

Прафесійная дзейнасць

Два гады працаваў у Маскве, у лячэбніцы «Кні», а потым з 1890 года жыў і працаваў у Мінску[1]. Тут ён меў сваю хірургічную бальніцу; карыстаючыся вялікай папулярнасцю сярод мясцовага насельніцтва і далёка за межамі Мінска, ён нямала спрыяў папулярызацыі хірургіі ў Беларусі. З 1900 па 1914 год загадваў хірургічным аддзяленнем Мінскай яўрэйскай бальніцы, працаваў хірургам падчас вайны ў шпіталі Саюза гарадоў[1].

Памёр ад сардэчнага прыступу ў час лячэння бальнога[1].

Сям’я

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Старая фотография (руск.)
  2. Елена Левитман. Семейный альбом (нявызн.). Библиотека журнала “МИШПОХА”.
  3. 1 2 Из истории минских улиц. Прогулка по ул. Революционной Архівавана 1 студзеня 2020. (руск.)
  4. Не вспоминать, а помнить… (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Медыкі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Выпускнікі медыцынскага факультэта Імператарскага Дэрпцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Хірургі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1864 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 12 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1932 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Хірургі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Медыкі Беларусі