wd wp Пошук:

Майсей Анісімавіч Хазанаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хазанаў. Майсей Анісімавіч Хазанаў (22.12.1887 (03.01.1888), Вільня — 21 снежня 1964) — беларускі вучоны ў галіне неўрапаталогіі, доктар медыцынскіх навук, прафесар (кафедра нервовых і нейрахірургічных хвароб).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Вільні ў сям’і рабочых. Вучань ў друкарні, у 1901—1902 гадах — кур’ер, канторшчык, у 1902—1907 гадах эміграваў у Швейцарыю, працаваў на фабрыцы, адначасова вучыўся (1907—1913); скончыў медыцынскі факультэт Бернскага ўніверсітэта (1913). Урач, асістэнт клінікі ўнутраных і нервовых хвароб Бернскага ўніверсітэта (1913—1915). Ваенны ўрач у Мінску, Смаленскім ваенным шпіталі, інжынернай дружыне на Заходнім, Румынскім франтах (1915—1918). Урач, загадчык аддзялення бальніцы ў Бабруйску, загадчык Бабруйскага павятовага аддзела аховы здароўя (1918—1924). Ардынатар, асістэнт клінікі нервовых хвароб медыцынскага факультэта БДУ (1924—1930); дацэнт кафедры нервовых хвароб Беларускага медыцынскага інстытута (1930—1933), адначасова намеснік дырэктара інстытута па вучэбнай рабоце (1931—1932); дырэктар Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў (1932—1933); прысвоена вучонае званне прафесара (1933). Прафесар кафедры нервовых хвароб Беларускага медыцынскага інстытута (1933—1934), адначасова намеснік дырэктара інстытута па навуковай частцы, загадчык аддзела падрыхтоўкі кадраў; прысуджана вучоная ступень доктара медыцынскіх навук (1934). Дырэктар Віцебскага медыцынскага інстытута і загадчык кафедры нервовых хвароб (1934—1941).

У час Вялікай Айчыннай вайны інспектар-кансультант, начальнік лячэбнага аддзела эвакуацыйнага пункта Уральскай ваеннай акругі ў Чалябінску (1941—1944). Загадчык кафедры нервовых хвароб Беларускага (Яраслаўль), Мінскага медыцынскага інстытута (1944—1958).

Навуковая дзейнасць

Вучань акадэміка М. Б. Кроля. Асноўныя навуковыя працы прысвечаны праблемам нейраінфекцый, нейраінтаксікацый, пухлін нервовай сістэмы.

Працаваў над праблемай поліяміэліту, упершыню ў СССР даў яго апісанне, распрацаваў метады лячэння («Эпідэмія поліяміэліту ў Беларусі» 1926; «Некаторыя дадзеныя пра дзіцячы эпідэмічны паралюш у БССР», 1938; «Аб лячэнні поліяміэліту», 1951).

Прапанаваў арыгінальны метад лячэння поліяміэліту бацькоўскай крывёю. Сааўтар дапаможнікі для практычных лекараў «Эпідэмічны дзіцячы паралюш», 1948, 1957; аўтар шэрагу брашур для насельніцтва пра поліяміэліт. Упершыню апісаў эпідэмічны энцэфаліт у БССР, працаваў над пытаннямі яго эпідэміялогіі, клінікі («Клешчавы энцэфаліт і некаторыя іншыя вірусныя нейраінфекцыі ў Беларусі», 1949)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Памерлі ў 1964 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Выпускнікі Бернскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Неўролагі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 студзеня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Рэктары Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Неўролагі СССР
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вільнюсе
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1888 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Рэктары БМАПА
Катэгорыя·Памерлі 21 снежня
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»