wd wp Пошук:

Майнцкі ўніверсітэт імя Іагана Гутэнберга

Майнцкі ўніверсітэт імя Іагана Гутэнберга (ням.: Johannes Gutenberg-Universität Mainz) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Майнц. Названы ў гонар першадрукара Іагана Гутэнберга, уваходзіць у шэраг найбуйнейшых універсітэтаў Германіі.

Гісторыя

Універсітэт у Майнцы ўзыходзіць сваімі каранямі да XV стагоддзя. У той час для стварэння ўніверсітэта патрабавалася папскае ўхваленне, і мясцовы арцыбіскуп Адольф II Насаўскі ініцыяваў гэты працэс. Аднак універсітэт быў упершыню адкрыты толькі ў 1477 годзе ягоным пераемнікам Дытэрам фон Ізенбургам. У 1784 годзе ўніверсітэт быў адкрыты таксама і для пратэстантаў і яўрэяў. Ён хутка стаў адным з найбуйнейшых каталіцкіх універсітэтаў у Еўропе з дзесяццю кафедрамі толькі ў галіне тэалогіі. Пасля захопу Прусіяй Майнца ў 1792 годзе акадэмічная дзейнасць спынілася. У 1798 годзе ўніверсітэт зноў пачаў функцыянаваць пад кіраваннем Францыі, і лекцыі на медыцынскім факультэце чыталіся да 1823 года. Толькі тэалагічны факультэт працягваў выкладаць на працягу ўсяго ХІХ стагоддзя, хоць і ў якасці духоўнай семінарыі. Сучасны ўніверсітэт быў фармальна перазаснаваны ў 1946 годзе французскай акупацыйнай адміністрацыяй. Ва ўказе ад 1 сакавіка французскае ваеннае камандаванне мела на ўвазе, што ўніверсітэт у Майнцы будзе і надалей існаваць. Рэшткі казармаў супрацьпаветранай абароны, збудаваных у 1938 годзе пасля паўторнай мілітарызацыі Рэйнскай вобласці ў часы Трэцяга рэйха, сталі новымі будынкамі ўніверсітэта, якія выкарыстоўваюцца да нашага часу.

Факультэты

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1947 годзе
Катэгорыя·Універсітэты Германіі
Катэгорыя·Майнц
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта