wd wp Пошук:

Майкл Эсьен

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Майкл Эсьен (англ.: Michael Essien; нар. 3 снежня 1982, Акра, Гана) — ганскі футбаліст (апорны паўабаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Ганы (2002—2014). У цяперашні час працуе трэнерам у дацкім клубе «Норшэлан».

Эсьен фізічна развіты, няўступлівы ў адзінаборствах, можа адыходзіць назад на любое месца ў абароне, часта падлучаецца да нападаў, нярэдка б’е па варотах здалёк. Можа гуляць на ўсіх пазіцыях абароны, у цэнтры паўабароны і на фланзе. Таксама акрамя апорніка можа гуляць плэймэйкера. Майкл з’яўляўлся капітанам зборнай Ганы па футболе.

Клубная кар’ера

Майкл Эсьен нарадзіўся ў Акры, сталіцы Ганы, там жа пачаў займацца футболам, першым яго прафесійным клубам стаў мясцовы «Ліберці». У «Бастыі» Эсьена часцяком параўноўвалі з Патрыкам Віейра за такую жа калянасць у адзінаборствах. Паступова стаўшы лідарам каманды, паўабаронца вывеў карсіканцаў у Кубак УЕФА, забіўшы ў чэмпіянаце Францыі 6 галоў. У 2002 годзе за 7,8 мільёнаў еўра Майкл перайшоў у «Ліён». За 2 сезоны ў «Ліёне» ён двойчы выйграў чэмпіянат Францыі, а таксама быў прызнаны лепшым іграком 2005 года Французскай асацыяцыяй прафесійных футбалістаў (5 галоў у 10 матчах Лігі чэмпіёнаў).

«Чэлсі»

19 жніўня 2005 года Эсьен, за рэкордную для афрыканскага іграка суму ў 26 мільёнаў фунтаў (47 мільёнаў долараў), перайшоў у «Чэлсі» з французскага «Ліёна». Дэбют у новай камандзе адбыўся 21 жніўня 2005 года ў матчы супраць «Арсенала». У сезоне 2006/07 быў прызнаны найлепшым іграком «Чэлсі». У 2007 годзе Эсьен падпісаў новы пяцігадовы кантракт, па якім яго зарплата складала 90 тысяч фунтаў у тыдзень. Сезон 2012/13 правёў у арэндзе ў мадрыдскім «Рэале».

Апошнія гады

У студзені 2014 года падпісаў кантракт на 1,5 года з «Міланам». У чэрвені 2015 года стаў іграком «Панатынаікоса», праз год пакінуў каманду. У сакавіку 2017 года далучыўся да інданезійскага клуба «Персіб Бандунг»[4]. Пакінуў «Персіб Бандунг» у сакавіку 2018 года.

У сакавіку 2019 года папоўніў склад азербайджанскага «Сабаіла», дзе таксама ўвайшоў у трэнерскі штаб юнацкай каманды[5]. У верасні 2020 года, завяршыўшы кар’еру, стаў трэнерам у дацкім «Норшэлане».

Міжнародная кар’ера

Эсьен — самы дарагі футбаліст Афрыкі. Ён з’яўляецца самым тытулаваным футбалістам у складзе зборнай Ганы, хоць па ўзросце ён з’яўляўся адным з самых маладых. У складзе юнацкай зборнай ён станавіўся пераможцам чэмпіянату Афрыкі і бронзавым прызёрам чэмпіянату свету 1997 года ў Новай Зеландыі.

Дасягненні

Зноскі

  1. Michael Essien // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Michael Essien // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Michael Essien // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Эссьен перешел в индонезийский клуб «Персиб Бандунг»
  5. Эссьен подписал контракт с азербайджанским «Сабаилом»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Ганы
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 снежня
Катэгорыя·Ігракі зборнай Ганы па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Бастыя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Акры
Катэгорыя·Ігракі ФК Персіб Бандунг
Катэгорыя·Ігракі ФК Панатынаікос
Катэгорыя·Футбалісты Ганы
Катэгорыя·Ігракі ФК Алімпік Ліён
Катэгорыя·Ігракі ФК Чэлсі
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1982 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Мадрыд
Катэгорыя·Ігракі ФК Мілан
Катэгорыя·Ігракі ФК Сабаіл
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы