wd wp Пошук:

Майкл Кларк Ракфелер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ракфелер. Майкл Кларк Ракфелер (англ.: Michael Clark Rockefeller, 18 мая 1938 — знік 17 лістапада 1961) — амерыканскі калекцыянер, вандроўнік і антраполаг. Даследаваў культуру папуаскіх народаў на захадзе Новай Гвінеі.

Біяграфія

Майкл Кларк Ракфелер нарадзіўся ў заможнай сям’і Н. Э. Ракфелера, будучага віцэ-прэзідэнта ЗША. У 1960 г. скончыў Гарвардскі ўніверсітэт. Некалькі месяцаў служыў у арміі ЗША. Удзельнічаў у гарвардскай экспедыцыі да народа дані ў заходнюю частку Новай Гвінеі. Вярнуўся ў Новую Гвінею яшчэ раз для збору калекцыі прадметаў культуры тады мала вывучанага народа асмат.

Знікненне

17 лістапада 1961 г. каноэ, у якім плылі М. К. Ракфелер і яго галандскі калега было знойдзена перакуленым. Абодва даследчыкі зніклі. Былі арганізаваны пошукі, якія скончыліся беспаспяхова. У 1964 г. быў афіцыйна абвешчаны мёртвым. Мяркуецца, што ён загінуў на рацэ ад кракадзілаў або быў забіты асматамі. Аднак таямнічыя абставіны смерці выклікалі чуткі, што М. К. Ракфелер застаўся жывы і патаемна вядзе існаванне сярод тубыльцаў.

Значэнне

Яго калекцыя драўляных скульптур стала важнай асновай збору культуры асмат у музеі Метраполітэн у Нью-Ёрку[5]. У 1963 г. урад Інданезіі на доўгі час зачыніў землі асмат для даследчыкаў. Дазвол на правядзенне экспедыцый быў дадзены толькі ў 1991 г. За гэты час традыцыйная культура асмат зведала значныя змены.[6].

Аб пошуках М. К. Ракфелера быў зняты дакументальны фільм, які ўтрымоўваў этнаграфічныя звесткі і стаў своеасаблівым помнікам маладому даследчыку.

Зноскі

  1. Michael Clark Rockefeller // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 23 лістапада 2019.
  3. https://research.frick.org/directory/detail/3508
  4. Michael Clark Rockefeller // NUKAT — 2002.
  5. The Asmat
  6. THE WORLD OF THE ASMAT Архівавана 5 лютага 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Памерлі 17 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 1961 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1963 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Інданезіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Этнографы ЗША
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 мая
Катэгорыя·Даследчыкі Аўстраліі і Акіяніі
Катэгорыя·Рокфелеры
Катэгорыя·Памерлі 19 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 24 лютага
Катэгорыя·Антраполагі ЗША
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў