wd wp Пошук:

Майкл Голд

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Голд. Майкл Голд (таксама Майк Голд, англ.: Michael Gold; 12 красавіка 1894, Нью-Ёрк14 мая 1967, Тэра Інда, штат Каліфорнія) — амерыканскі пісьменнік, крытык і журналіст.

Біяграфія

Голд нарадзіўся ў сям’і яўрэйскіх эмігрантаў з Бесарабіі на Ніжнім Істсайдзе Манхэтэна. Яго бацька - Хаім Граніч - быў маляром, які застаўся калекай у выніку падзення з будаўнічых рыштункаў; пасля няўдалай спробы заняцца пашыўным бізнесам, ён быў вымушаны падтрымліваць чацвярых дзяцей дробязным вулічным гандлем; маці - Гітл Шварц - была хатняй гаспадыняй. У школе Голд змяніў імя на Ірвінг (Irving), затым на больш амерыканізаваным Ірвін (Irwin), і толькі праз некалькі гадоў пасля пачатку журналісцкай кар’еры - у 1921 годзе - узяў псеўданім Майкл Голд.

Змяніў шмат прафесій. Удзельнічаў у левым палітычным руху ЗША. Літаратурную дзейнасць пачаў у 1916 годзе.

Апублікаваў зборнік апавяданняў і вершаў «120000000» (120 Million, 1929), кнігу «Ярэі без грошай» (Jews Without Money, 1930), зборнік публіцыстычных прац «Зменім свет!»[2][3] (Change the World!, 1936), зборнік артыкулаў «Полыя людзі»[4] (The Hollow Men, 1941), цыкл вершаў «Вясна ў Бронксе» (Spring in the Bronx, 1952). Аўтабіяграфічны раман «Яўрэі без грошай»[5] (1930), пры жыцці аўтара перакладзены на 14 моў, паклаў пачатак «амерыканскаму пралетарскаму раману». Сярод іншых твораў - першая манаграфія, прысвечаная творчасці Давіда Бурлюка «Давід Бурлюк: мастак-даследчык, бацька рускага футурызму» (David Burliuk: Artist-scholar, Father of Russian Futurism, 1944).

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119089548 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 мая 2014.
  2. Michael Gold. Change the World! Full text at the Internet Archive.
  3. Walt Carmon. Gold Against the (Bourgeois) World. The New Masses, Feb. 9, 1937.
  4. Samuel Sillen. The Merchants of Alibis. The Hollow Men, by Michael Gold. The New Masses, May 6, 1941.
  5. Michael Gold. Jews Without Money Full text at the Internet Archive.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1893 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Каліфорніі
Катэгорыя·Памерлі 14 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Манхэтэне
Катэгорыя·Англамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 красавіка
Катэгорыя·Журналісты ЗША
Катэгорыя·Камуністы ЗША
Катэгорыя·Пісьменнікі ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1894 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Памерлі ў 1967 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта