У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Голд. Майкл Голд (таксама Майк Голд, англ.: Michael Gold; 12 красавіка 1894, Нью-Ёрк — 14 мая 1967, Тэра Інда, штат Каліфорнія) — амерыканскі пісьменнік, крытык і журналіст.
Голд нарадзіўся ў сям’і яўрэйскіх эмігрантаў з Бесарабіі на Ніжнім Істсайдзе Манхэтэна. Яго бацька - Хаім Граніч - быў маляром, які застаўся калекай у выніку падзення з будаўнічых рыштункаў; пасля няўдалай спробы заняцца пашыўным бізнесам, ён быў вымушаны падтрымліваць чацвярых дзяцей дробязным вулічным гандлем; маці - Гітл Шварц - была хатняй гаспадыняй. У школе Голд змяніў імя на Ірвінг (Irving), затым на больш амерыканізаваным Ірвін (Irwin), і толькі праз некалькі гадоў пасля пачатку журналісцкай кар’еры - у 1921 годзе - узяў псеўданім Майкл Голд.
Змяніў шмат прафесій. Удзельнічаў у левым палітычным руху ЗША. Літаратурную дзейнасць пачаў у 1916 годзе.
Апублікаваў зборнік апавяданняў і вершаў «120000000» (120 Million, 1929), кнігу «Ярэі без грошай» (Jews Without Money, 1930), зборнік публіцыстычных прац «Зменім свет!»[2][3] (Change the World!, 1936), зборнік артыкулаў «Полыя людзі»[4] (The Hollow Men, 1941), цыкл вершаў «Вясна ў Бронксе» (Spring in the Bronx, 1952). Аўтабіяграфічны раман «Яўрэі без грошай»[5] (1930), пры жыцці аўтара перакладзены на 14 моў, паклаў пачатак «амерыканскаму пралетарскаму раману». Сярод іншых твораў - першая манаграфія, прысвечаная творчасці Давіда Бурлюка «Давід Бурлюк: мастак-даследчык, бацька рускага футурызму» (David Burliuk: Artist-scholar, Father of Russian Futurism, 1944).