wd wp Пошук:

Мадагаскарская равенала

Равенала мадагаскарская, або Дрэва падарожнікаў[3] (Ravenala madagascariensis) — хмызняковая расліна, від монатыпнага роду Равенала (Ravenala) сямейства Strelitziaceae.

Назва «дрэва падарожнікаў» расліна атрымала з прычыны таго, што абалонкі сцябла ўтрымліваюць ваду, якую можна ўжываць у надзвычайных сітуацыях. У перакладзе з мальгашскай назва гэтай расліны азначае «ліст лесу».

Распаўсюджана на Мадагаскары, Рэюньёне і Маўрыкіі. Нацыянальны сімвал Мадагаскара.

Батанічнае апісанне

Лісцінкі доўгія, даўгаватыя, цёмна-зялёнага колеру, па форме нагадваюць лісце банана, але ў адрозненне ад яго ў равеналы ёсць ствол. Растуць лісціны ў адной плоскасці, утвараючы падабенства гіганцкага разгорнутага веера. Даўжыня ліста да 3 м, шырыня 25-51 см. У доўгіх похвах лісця назапашваецца дажджавая вада, якая часам выкарыстоўваецца, але часцей за непрыдатная для піцця з-за прысутнасці ў ёй вялікай колькасці лічынак насякомых (камароў), іншых жывых арганізмаў, а таксама парэшткаў жывёл.

Кветкі крэмава-белыя, прыстасаваныя да апылення птушкамі. Лемуры таксама любяць харчавацца кветкавым нектарам. Суквецці даўжынёй прыкладна да 30 см. Красаванне адбываецца круглы год. Плады - скрыначкі - карычневыя, прынасеннікі ярка-блакітнага колеру, чорнае насенне акружае невялікая цёмна-сіняя пухоўка.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Напісанне Мадагаскарская равенала, Дрэва падарожнікаў у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.230

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Мадагаскара
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Маўрыкія
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Дэкаратыўныя дрэвы
Катэгорыя·Імбіракветныя