Ян Госарт (нідэрл.: Jan Gossaert), па мянушцы Мабюз, (Mabuse; 1479—1541) — нідэрландскі жывапісец, графік і разьбяр па дрэве.
Мянушку «Мабюз» (Мабежскі) атрымаў ад горада Мабёж, Францыя, у якім ён нарадзіўся каля 1479 года.
Магчыма, вучыўся ў Герарда Давіда. У 1502 г. быў прыняты ў гільдыю Святога Лукі ў Антверпене. Верагодна, у 1499 годзе ён адправіўся ў Англію, дзе пісаў пераважна партрэты.
Каля 1507 быў прыняты ў двор Філіпа Бургундскага(гал.) бел. (бастарда Філіпа III Добрага). Суправаджаў яго падчас паездкі ў Рым (1508—1509). У далейшыя гады працягваў працаваць на Філіпа ў яго замках, у Антверпене, а таксама ў Мідэлбургу і выконваць заказы прадстаўнікоў сям’і Габсбургаў — двара Маргарыты Аўстрыйскай(руск.) бел. ў Мехелене. Пісьмовыя крыніцы сведчаць, што ён выканаў партрэты Карла V і яго сястры Элеаноры Партугальскай, якія выхоўваліся ў Мехелене.
Калі Філіп Бургундскі атрымаў сан біскупа Утрэхцкага(гал.) бел., Мабюз рушыў услед за ім у замак Дуурстэдэ(англ.) бел. і дапамог у яго дэкарыраванні.
Памёр у Антверпене ў 1541.
Верагодна, менавіта ён натхніў свайго вучня Яна ван Скорела(руск.) бел. на здзяйсненне доўгага еўрапейскага тура. З таго часу для нідэрландскіх мастакоў (у тым ліку і Рубенса і ван Дэйка) стала звычаем здзяйсняць еўрапейскія падарожжы.