wd wp Пошук:

Мабюз

Даная(руск.) бел.Даная, 1527, Старая пінакатэка
«Мадонна з дзіцем», копія XVI стагоддзя, Эрмітаж

Ян Госарт (нідэрл.: Jan Gossaert), па мянушцы Мабюз, (Mabuse; 14791541) — нідэрландскі жывапісец, графік і разьбяр па дрэве.

Біяграфія

Мянушку «Мабюз» (Мабежскі) атрымаў ад горада Мабёж, Францыя, у якім ён нарадзіўся каля 1479 года.

Магчыма, вучыўся ў Герарда Давіда. У 1502 г. быў прыняты ў гільдыю Святога Лукі ў Антверпене. Верагодна, у 1499 годзе ён адправіўся ў Англію, дзе пісаў пераважна партрэты.

Каля 1507 быў прыняты ў двор Філіпа Бургундскага(гал.) бел. (бастарда Філіпа III Добрага). Суправаджаў яго падчас паездкі ў Рым (15081509). У далейшыя гады працягваў працаваць на Філіпа ў яго замках, у Антверпене, а таксама ў Мідэлбургу і выконваць заказы прадстаўнікоў сям’і Габсбургаў — двара Маргарыты Аўстрыйскай(руск.) бел. ў Мехелене. Пісьмовыя крыніцы сведчаць, што ён выканаў партрэты Карла V і яго сястры Элеаноры Партугальскай, якія выхоўваліся ў Мехелене.

Калі Філіп Бургундскі атрымаў сан біскупа Утрэхцкага(гал.) бел., Мабюз рушыў услед за ім у замак Дуурстэдэ(англ.) бел. і дапамог у яго дэкарыраванні.

Памёр у Антверпене ў 1541.

Верагодна, менавіта ён натхніў свайго вучня Яна ван Скорела(руск.) бел. на здзяйсненне доўгага еўрапейскага тура. З таго часу для нідэрландскіх мастакоў (у тым ліку і Рубенса і ван Дэйка) стала звычаем здзяйсняць еўрапейскія падарожжы.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Encyclopædia Universalis — Encyclopædia Britannica.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1479 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Мастакі Нідэрландаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Нор
Катэгорыя·Мастакі-партрэтысты Рэнесансу
Катэгорыя·Памерлі ў 1541 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Антверпене
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Карціны Мабюза
Катэгорыя·Матэрыялы ЭСБЕ