wd wp Пошук:

МАЗ-365022

МАЗ-365022МАЗ-365022МАЗ-365022 на ВікісховішчыМАЗ-365022 на ВікісховішчыАгульныя даныя

Вытворца: Мінскі аўтамабільны завод
Выпуск: 2019—цяперашні час
Зборка: Брэсцкі машынабудаўнічы завод
[Дызайн](/Дызайн "Дызайн")
Тып(ы) кузавы: Цэльнаметалічны фургон
На рынку
Звязаныя: JAC Sunray
Падобныя мадэлі: МАЗ-281

МАЗ-365022 — беларускі малатанажны грузавы аўтамабіль (грузавы фургон). Ліцэнзійная версія кітайскай мадэлі JAC Sunray. Афіцыйны дэбют адбыўся ў маі 2019 года[1]. У чэрвені 2022 года на рынак выпусцілі аблегчаную машыну (дазволеная маса — 3,5 тоны)[2].

Вытворчасць

Зборка ажыццяўляецца на Брэсцкім машынабудаўнічым заводзе (уваходзіць у холдынг «БелаўтаМАЗ») з машынакамплектаў кампаніі JAC Motors. Зборка мікрааўтобусаў і фургонаў буйнавузлавая, вядзецца паставым метадам: кузаў падымаецца на адмысловым пад’ёмніку, пасля ўсталёўваецца сілавы агрэгат, мацуюцца элементы трансмісіі, падвескі, масты, колы.

Станам на верасень 2021 года з канвеера сышлі 80 грузавых і 13 грузапасажырскіх аўтамабіляў[3].

Агляд

Кузаў — паўкапотнай кампаноўкі, суцэльнаметалічны з інтэграванай рамай. Колькасць месцаў для сядзення — 3. Заднія дзверы — двухстворкавыя, бакавыя — ссоўныя. Габарытныя памеры: даўжыня — 6000 мм; шырыня — 2100 мм; вышыня — 2800 мм. Колавая база — 3570 мм. Аб’ём грузавога адсека — 12,2 куб.м. Аб’ём паліўнага бака — 80 л, бака для AdBlue — 16 л.

У базавую камплектацыю ўваходзяць кандыцыянер, круіз кантроль, задні парктронік, электрычныя шклопад’ёмнікі, электрапрывад люстэркаў, цэнтральны замок, МР3-магнітола.

Рухавік

Аўтамабіль абсталёўваецца радным чатырохцыліндравым дызельным рухавіком JAC HFC4DE1-1D з турбанаддзіманнем. Рабочы аб’ём цыліндраў — 2746 куб.см; магутнасць — 149,5 к.с. пры 3200 аб/хв; максімальны круцільны момант — 355,0 Нм пры 1800-2600 аб/хв. Сістэма сілкавання — упырск паліва пад ціскам (Bosch). Нагнятальнік — Holset HE200. Экалагічны клас — Еўра-5. Сістэма выпуску — з адным глушыцелем і сістэмай нейтралізацыі адпрацаваных газаў SCR. Рухавік размешчаны спераду падоўжна.

Трансмісія

Каробка перадач — механічная, 6-ступеньчатая, JAC LC6T32 або ZOMAX/ZM6T82. Колавая формула — 4х2. Прывад — задні.

Шасі

Пярэдняя падвеска — незалежная спружынная, з папярочнымі рычагамі, амартызатарамі і стабілізатарам папярочнай устойлівасці; задняя — залежная рысорная, з амартызатарамі і стабілізатарам папярочнай устойлівасці.

Рулявое кіраванне — з гідраўзмацняльнікам.

Працоўная тармазная сістэма двухконтурная, з гідраўлічным прывадам і падзелам на контуры пярэдняй і задняй восяў, з ABS і сістэмай размеркавання тармазнога высілка (EBD). Тармазныя механізмы: спераду — дыскавыя; ззаду — барабанныя. Шыны — 185/75 R16C.

Мадыфікацыі з максімальнай дазволенай масай 3,5 тоны маюць аднаскатныя заднія колы. Каляіна пярэдніх і задніх колаў аднолькавая — 1760 мм. Шыны — 215/75R16C або 215/75R16LT. Тормазы — дыскавыя і спераду, і ззаду. Дадаткова абсталяваныя сістэмай курсавой устойлівасці.

Мадыфікацыі

Брэстмаш-343004

Гл. таксама

Зноскі

  1. Фургон МАЗ-365022 впервые выставлен на всеобщее обозрение. Можно оценить и прицениться.(руск.) . abw.by (30 мая 2019). Праверана 29 студзеня 2022.
  2. МАЗ выводит на рынок России обновленные микроавтобусы. Но конкурировать им придется с JAC Sunray(руск.) . abw.by (22 чэрвеня 2022). Праверана 22 чэрвеня 2022.
  3. ОАО «Брестмаш» с Днем машиностроителя!(руск.) . «Вечерний Брест» // vb.by (26 верасня 2021). Праверана 29 студзеня 2022.
  4. МАЗ-365022-520-000. Апісанне МАЗ-365022 на афіцыйным сайце вытворцы(руск.) . maz.by. Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2020. Праверана 26 чэрвеня 2020.
  5. МАЗ-365022-520-020. Апісанне МАЗ-365022 на афіцыйным сайце вытворцы(руск.) . maz.by.
  6. Минск промышленный: парад автомобильных новинок на выставке, посвященной Дню города(руск.) . abw.by (9 верасня 2022). Праверана 10 верасня 2022.
  7. Новое облегченное шасси МАЗ-365022-540-020 начали выпускать в Бресте.(руск.) . abw.by (29 верасня 2022). Праверана 29 верасня 2022.
  8. Брест выпустил первый собственный автомобиль – “Брестмаш-343001”(руск.) . abw.by (30 чэрвеня 2020). Праверана 29 студзеня 2022.
  9. Автомобильные новинки на “Белагро-2021”: рассматриваем, изучаем, оцениваем(руск.) . abw.by (3 чэрвеня 2021). Праверана 29 студзеня 2022.
  10. Завод “МАЗ-Купава” создал изотермическую модификацию фургона МАЗ-365022. На заводе подтвердили приход односкатки(руск.) . abw.by (24 верасня 2020). Праверана 29 студзеня 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Фургоны
Катэгорыя·Аўтамабілі МАЗ
Катэгорыя·Аўтамабілі, прадстаўленыя ў 2019
Катэгорыя·Аўтамабілі 2020-х
Катэгорыя·Аўтамабілі паводле алфавіта
Катэгорыя·Аўтамабілі 2010-х