wd wp Пошук:

Лістапады

Лістапа́ды[1] (трансліт.: Listapady, руск.: Листопады) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Гародзькаўскага сельсавета. 33 гаспадаркі, 50 жыхароў (2008).

Геаграфія

Знаходзіцца за 24 км на паўночны ўсход ад Валожына, прыпыначны пункт на лініі Маладзечна—Ліда, 79 км ад Мінска.

Рэльеф раўнінна-ўзорысты, на паўднёвым захадзе абмежавана чыгункай і цячэ р. Заходняя Бярэзіна. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Гародзькі—Валожын. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова, шчыльна, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Гаспадарчы сектар — у цэнтры вёскі.

Гісторыя

Вядома ў ВКЛ з XVIII ст. У 1775 г. вёска, шляхецкая ўласнасць, 20 двароў. З 1795 г. вёска Лістападавічы ў Расійскай імперыі, у Вілейскім павеце Мінскай губерні, уласнасць Радзівілаў, 174 жыхары, карчма. У 1894 г. адкрыта школа граматы. Паводле перапісу 1897 г. 35 двароў, 208 жыхароў, у Забрэзскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. З 1921 г. пад уладай Польшчы. З лістапада 1939 г. ў БССР. З 12.10.1940 г. ў Гародзькаўскім сельсавеце Валожынскага раёна Баранавіцкай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 25.6.1941 г. да 6.7.1944 г. акупіравана нацыстамі. На франтах загінулі 3 вяскоўцы. З 20.9.1944 г. ў Маладзечанскай вобласці. 12.2.1949 г. арганізаваны калгас «17 Верасня», які абслугоўвала Валожынская МТС. З 1952 г. ў складзе калгаса «Краіна Саветаў». З 26.2.1976 г. ў калгасе імя «XXV з’езда КПСС» (цэнтр — в. Лоск). Размяшчаліся ферма буйной рагатай жывёлы, вытворчая брыгада, пачатковая школа і магазін.

Насельніцтва

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Населеныя пункты паводле алфавіта
Гародзькаўскі сельсавет
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты Валожынскага раёна
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных