wd wp Пошук:

Лісахвост

Лісахвост, батлачык[3] (Alopecurus) — род адна-, двух- і шматгадовых травяністых раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae) (Злакі (Gramíneae)).

Батанічнае апісанне

Пераважна лугавыя травы з густымі коласападобнымі цыліндрычнымі або яйцападобнымі суквеццямі-мяцёлкамі, звычайна касматымі ад асцюкоў. Каласкі падоўжаныя, аднакветныя, сціснутыя з бакоў, на кароткіх ножках. Каласковыя лускавінкі каля асновы зрослыя, тупыя або з кілем, які пераходзіць у вастрыё. Кветкі двухполыя. Ніжняя кветкавая лускавінка плевачная, па спінцы з больш-менш доўгім асцюком; верхняя — звычайна рэдукаваная. Плод — зярняўка.

Арэал

Вядома каля 50 відаў, пашыраных ва ўмераных і халодных паясах і ў гарах тропікаў усяго зямнога шара, на Беларусі 5 відаў.

Значэнне

Каштоўныя кармавыя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. ,. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 13. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Метлюжковыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum