wd wp Пошук:

Ліпская культура

Ліпская культура – археалагічная культура эпохі верхняга (позняга) палеаліту ў межах Валына-Падольскай пліты. Датуецца позднамадленскім перыядам (IXXII тысячагоддзм да н.э.). Назву атрымала ад групы помнікаў на р. Ліпа каля аднайменнага сяла паблізу г. Дубна “Дубна (Ровенская вобласць))”) Ровенскай вобласці (Украіна). Першыя помнікі выяўлены ў 1908 г. (Гарадок). Раскопкі ў 1926 г. праводзіў Л.Савіцкі. Найбольш грунтоўныя даследаванні зроблены В.П.Савічам у 19601963 гг. на стаянках паблізу с. Ліпа і ў 19681979 гг. на стаянцы Кулычоўка каля г. Крамянец Цярнопальскай вобласці. Знойдзены рэшткі жытлаў, косці маманта, насарога, тура, зубра, паўночнага аленя, каня, пясца і іншае, праколка, костка птушкі з насечкамі, косць з атрапаморфнай выявай. Плямёны ліпскай культуры выраблялі крамянёвыя нажы, скрабкі, бакавыя разцы, мікравастрыі і граветы (вузкія пласціны з прытупленым краем), праколкі, масіўныя свердлы і наканечнікі дзідаў, нуклепадобныя сякеры і іншае. Пласціны нарыхтоўваліся з чоўнападобных нуклеусаў своеасаблівай формы. Распрацаваная плямёнамі ліпскай культуры крамянёвая вытворчасць існавала ў наступныя эпохі. Ліпская культура стала вытокам для развіцця больш позняй свідэрскай культуры, помнікі якой распаўсюджаны на поўначы Валыні і захадзе Беларусі, у басейнах Віслы і Нёмана.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Украіны
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Беларусі
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Еўропы