wd wp Пошук:

Ліпаўскі сельсавет

Лі́паўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Ліпаў.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Калінкавіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Ліпава. 21 жніўня 1925 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хаміцкага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Калінкавіцкім раёне БССР. З 27 верасня 1930 года ў Мазырскім раёне, з 12 лютага 1935 года ў Даманавіцкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года ў складзе Васілевіцкага раёна Палескай вобласці. Пасля вайны цэнтрам сельсавета стала вёска Мнагаверш. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 16 верасня 1959 года ў складзе Калінкавіцкага раёна. 12 ліпеня 1965 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ліпава. 28 снежня 2005 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Ліпаў.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1543 чалавекі[1], з іх 96,6 % — беларусы, 2,7 % — рускія[2].

Зноскі

  1. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
  2. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Ліпаўскі сельсавет
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Даманавіцкага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мазырскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Васілевіцкага раёна