wd wp Пошук:

Лінка

Лі́нка (Ліна) — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца за 26 км на паўночны ўсход ад Ушачаў, прыкладна за 0,5[1] км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Красная Горка.

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Заходняя Дзвіна. Плошча паверхні складае 0,16 км². Даўжыня возера — 0,6 км, найбольшая шырыня — 0,4 км. Даўжыня берагавой лініі — 1,58 км.

Схілы катлавіны возера маюць вышыню да 8 м, пераважна разараныя. На ўсходзе вышыня схілаў складае да 3 м, знаходзяцца пад хмызняком. На паўднёвым усходзе ў возера ўпадае ручай. На паўночным усходзе возера ручаём злучаецца з сеткай меліярацыйных каналаў.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-35. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1987 г.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Ушацкага раёна
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта