wd wp Пошук:

Лінга

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Астравы Лінга (індан.: Lingga) — архіпелаг у Ціхім акіяне. Уваходзіць у склад Інданезіі. Агульная плошча - 2206 км². Насельніцтва (2010 г.) - 86230 чал.

Геаграфія

Архіпелаг Лінга размяшчаецца на захадзе Інданезіі ў 54 км на ўсход ад Суматры, у 126 км на паўднёвы ўсход ад Сінгапура, у 673 км на паўночны захад ад Джакарты, у 9135 на паўднёвы ўсход ад Мінска. Усяго налічвае 15 буйных астравоў, якія ўяўляюць сабою паверхню падводнага вулканічнага ўзняцця. Найвышэйшы пункт — гара Лінга (1 163 м), найменне якой, як мяркуюць, паходзіць ад слова “лінгам”, і якая дала назву найбуйнейшаму востраву і цалкам усяму архіпелагу. Клімат вільготны экватарыяльны.

Дзякуючы адносна малой шчыльнасці насельніцтва і аддаленасці ад буйных прамысловых цэнтраў на Лінга захавалася першародная прырода — горныя экватарыяльныя лясы з мноствам птушак, яшчарак і насякомых, а таксама некрануты каралавы рыф. Астравы і навакольныя воды насяляюць марскія чарапахі, шматлікія рыбы, у тым ліку акулы.

Інфраструктура

Большасць насельніцтва Лінга — выхадцы з суседняй Суматры, якія займаюцца земляробствам і рыбалоўствам. Яны жывуць пераважна на марскім узбярэжжы ў невялікіх вёсках і захоўваюць традыцыйны лад жыцця. Паступова развіваецца экалагічны турызм.

На астравах 2 марскіх порта, сталы паромны транзіт у кірунку Суматры і вострава Бангка.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Архіпелагі паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Інданезіі
Катэгорыя·Вялікія Зондскія астравы
Катэгорыя·Архіпелагі паводле алфавіта