wd wp Пошук:

Ліната Пятроўна Свірыдзенка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Свірыдзенка. Ліната Пятроўна Свірыдзенка (нар. 28 жніўня 1933, в. Шумшчына, Лёзненскі раён) — навуковец. Доктар геолага-мінералагічных навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Карэлія.

Біяграфія

Пасля заканчэння сярэдняй школы ў г. Роўна (Украіна) Ліната Свірыдзенка паступіла на геалагічны факультэт Львоўскага ўніверсітэта. Вытворчую практыку яна праходзіла ў Сібіры, у Чыцінскім геалагічным упраўленні, куды і была размеркавана ў 1956 годзе пасля заканчэння ўніверсітэта. Чыцінскім геалагічным упраўленнем была прынята на працу малодшым геолагам Балейскай геолага-здымачнай партыі. З 1957 года — геолаг Балейскай партыі, з 1960 года — геолаг Анікінскай партыі.

У 1962 годзе па сямейных абставінах Ліната Пятроўна была вымушана пераехаць у Петразаводск, дзе яна паступіла ў аспірантуру Інстытута геалогіі Карэльскага філіяла Акадэміі навук СССР.

У 1967 годзе была залічана на пасаду малодшага навуковага супрацоўніка Карэльскага філіяла, які пазней быў ператвораны ў Карэльскі навуковы цэнтр Расійскай Акадэміі навук (КНЦ РАН). У 1974 годзе Ліната Свірыдзенка стала пераможцай спаборніцтва навуковых супрацоўнікаў, і ў 1975 годзе была ўзнагароджана медалём «За працоўную доблесць».

У 1995 годзе Л. П. Свірыдзенка была абрана замежным членам Нью-Ёркскай Акадэміі навук, праз два гады яна была пераведзена на пасаду галоўнага навуковага супрацоўніка КНЦ РАН. Тады ж ёй было прысуджана званне «Заслужаны дзеяч навукі».

Навуковая дзейнасць

З’яўляецца прызнаным спецыялістам у галіне вулканізму і гранітаўтварэння і іх уздзеяння на фарміраванне зямной кары. Яшчэ першыя публікацыі маладога кандыдата навук у цэнтральных часопісах Акадэміі навук прынеслі ёй вядомасць у сусветнай геалагічнай супольнасці. Пачынаючы з 1991 года, яна актыўна ўдзельнічала ў выкананні шэрагу міжнародных праектаў, выступала з дакладамі на міжнародных канферэнцыях у Фінляндыі, Аўстрыі, Канадзе, была членам розных еўрапейскіх і міжнародных камісій па абранай тэматыцы.

З 2006 года Ліната Пятроўна прымае ўдзел у апошнім з міжнародных праектаў. А праз 2 гады даследчыца заканчвае пісаць манаграфію, якая была прысвечана пытанням экалагічнай бяспекі паўднёва-ўсходняй ускраіны Фенаскандынаўскага шчыта (Ладажскае возера)[1].

Узнагароды

Зноскі

  1. Свірыдзенка Ліната Пятроўна

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Львоўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Геолагі СССР
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Карэлія
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1933 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 жніўня
Катэгорыя·Геолагі Расіі
Катэгорыя·Дактары геолага-мінералагічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лёзненскім раёне