wd wp Пошук:

Лілія Мікалаеўна Рожына

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рожына.

Лілія Мікалаеўна Ро́жына[1] (6 верасня 1935 — 5 лютага 2020[2]) — вучоны, псіхолаг, кандыдат педагагічных навук (1964[3]), доктар псіхалагічных навук (1993), прафесар (1994). Выдатнік народнай адукацыі.

Біяграфія

Нарадзілася ў Мінску. Скончыла сярэднюю школу № 15 і паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[4], які скончыла ў 1958 годзе. У 1960 годзе паступіла ў аспірантуру ў лабараторыю псіхалогіі асобы Навукова-даследчага інстытута псіхалогіі Акадэміі педагагічных навук СССР[4]. З 1960[1] года працавала ў Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя Максіма Горкага (сучасны Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка), дзе ў 1987—1997 гадах займала пасаду загадчыка кафедры псіхалогіі. У 1964 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Отношение младших школьников к литературным героям, их переживаниям и мыслям»[4], у 1993 годзе — доктарскую на тэму «Художественное познание человека как фактор развития личности старшеклассника»[4].

Навуковая дзейнасць

Аўтар навуковых прац па практычнай псіхалогіі, методыцы выкладання псіхалогіі, псіхалагічных аспектах успрымання мастацтва, псіхалогіі мастацкага пазнання чалавека, ролі мастацтва ў развіцці асобы.

Сярод апублікаванага:

Зноскі

  1. 1 2 БелЭн, 2001
  2. Беларусь у асобах і падзеях: Рожына Лілія Мікалаеўна // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
  3. Рожына, Лілія Мікалаеўна (доктар псіхалагічных навук; кандыдат педагагічных навук; нар. 1935) Архівавана 28 лістапада 2021. // Зводны электронны каталог ЦНБ НАН Беларусі
  4. 1 2 3 4 Рожина Лилия Николаевна (руск.)  // Інстытут псіхалогіі БДПУ імя М. Танка

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Псіхолагі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Кандыдаты педагагічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары псіхалагічных навук
Катэгорыя·Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Псіхолагі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі 5 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»