wd wp Пошук:

Лілія Васільеўна Чарненка-Бандарэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чарненка. Лілія Васільеўна Чарненка-Бандарэвіч (нар. 19 чэрвеня 1954, Ашмяншчына, Гродзенская вобласць) — паэтэса, журналіст, культурны дзеяч Украіны. Член Чарнігаўскага медыяклуба, Чарнігаўскага інтэлектуальнага цэнтра. Дыпламант і пераможца ў адной з намінацый абласнога конкурсу «Жанчына года — 99».

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і настаўнікаў. У час вучобы ўдзельнічала ў школьных спектаклях, пісала вершы (друкаваліся ў раённай газеце «Ашмянскі веснік» і абласной «Гродзенская праўда»). Скончыла Ашмянскую СШ № 2 (1970), філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Я. Купалы, з’яўлялася членам літаратурнага аб’яднання «Наднёманскія галасы». З 1974 года настаўніца СШ № 3, пасля выехала ў г. Прылукы Чарнігаўскай вобласці (Украіна).

Творчасць

Сцэнарыст, аўтар і рэжысёр двух фільмаў самадзейнай кінастудыі («Яшчэ не позна», «Дом нашых надзей»). На працягу 2-х гадоў працавала на гарадскім тэлебачанні «Эфір-TV». Аўтар 30 праграм, актуальных рэпартажаў, інтэрв’ю, паэтычных вернісажаў. У 1999 годзе выйшла аповесць аб праблемах дзіцячай і падлеткавай злачыннасці ва Украіне, кніга «Красавік кахання» (на беларускай мове). Выдадзены таксама рускамоўны зборнік вершаў «Прошлогодний дождь», кніга «Жанчына, якая нешта ведае» (2000), мініяцюры на беларускай мове.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Публіцысты Украіны
Катэгорыя·Рускамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ашмянскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Журналісты Украіны
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Паэты Украіны
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы