wd wp Пошук:

Ліля Рустэмаўна Буджурава

Ліля Рустэмаўна Буджурава (крымскатат.: Lilâ Rustem qızı Bucurova, Лиля Рустем къызы Буджурова, укр.: Ліля Рустемівна Буджурова; 1 лістапада 1958, Ангрэн, Ташкенцкая вобласць, Узбекская ССР) — крымска-татарская паэтэса і журналістка. Заслужаны журналіст Украіны (2005)[2].

Біяграфія

Нарадзілася 1 лістапада 1958 года ва ўзбекскім горадзе Ангрэн. Скончыла ў 1979 годзе факультэт філалогіі Ташкенцкага абласнога дзяржаўнага педагагічнага інстытута[3]. У 1979—1991 гадах працавала там жа выкладчыцай рускай і замежнай літаратуры[4].

Творчая дзейнасць

У 1989 годзе апублікавала першы самвыдатаўскі зборнік «Некуплены квіток», затым зборнік «Калі мы вернемся». У Крым пераехала ў 1991 годзе. З 1991 па 1997 год працавала галоўным рэдактарам крымскататарскай газеты «Аўдзет»: па яе словах, была звольненая за крытыку Мустафы Джамілева[5].

З 1991 па 2011 гады працавала спачатку рэдактарам крымскататарскай рэдакцыі, затым вядучым рэдактарам Дзяржтэлерадыёкампаніі «Крым». У розныя гады вяла тут аўтарскія праграмы «Ана-Юрт», «Небяспечная зона», «Галоўны рэдактар». З 2004 па 2014 год працавала галоўным рэдактарам газеты «Першая Крымская»[4], з 1992 па 2009 год — карэспандэнтам тэлеканала «СТБ», з 1992 года і па гэты дзень — карэспандэнт агенцтва «France Press». Друкавалася ў інтэрнэт-газеце «Украінская праўда». Старшыня Крымскай Асацыяцыі свабодных журналістаў з 1997 года.

З 2012 года — намеснік генеральнага дырэктара па інфармацыйнай палітыцы тэлеканала «АTR», аўтар палітыка-сацыяльнага тэле-шоў «Гравітацыя». Пакінула гэтую пасаду ў сувязі з закрыццём тэлеканала 1 красавіка 2015 года. Са жніўня 2015 года — намеснік дырэктара прадакшн-студыі «QaraDeniz production». Адна з арганізатараў штогадовага дзіцячага конкурсу талентаў «Сanlı ses»[6]. У 2016 годзе стала адным з заснавальнікаў грамадскага руху «Бизим балалар» (Нашы дзеці) у падтрымку дзяцей крымскіх зняволеных-мусульман.

Палітыка

У 1991 годзе была абрана дэлегатам II Курултая крымскататарскага народа. Двойчы абіралася ў Меджліс крымскататарскага народа (член з 1991 па 1997 год), з 1994 па 1998 год — дэпутат Вярхоўнага Савета Аўтаномнай Рэспублікі Крым. 2 лістапада 2015 года паведаміла, што ў яе доме быў праведзены ператрус у сувязі з заведзенай крымінальнай справай у дачыненні Ленура Іслямава[7].

Узнагароды

Зноскі

  1. https://zachestnyibiznes.ru/fl/910216646905 Праверана 23 сакавіка 2022.
  2. 1 2 Указ Президента України від 30 листопада 2005 року № 1677/2005 «Про відзначення державними нагородами України з нагоди річниці підтвердження всеукраїнським референдумом Акта проголошення незалежності України 1 грудня 1991 року» (укр.)
  3. ЛИЛЯ БУДЖУРОВА: «КАЖДЫЙ ИЗ НАС ОДНАЖДЫ СПРАШИВАЕТ СЕБЯ, КТО Я: ЖУРНАЛИСТ ИЛИ ЧЕЛОВЕК ИЗ ОБСЛУГИ?» (руск.)
  4. 1 2 Известные люди юга России
  5. Лиля Буджурова: Правда стоит сломанных рук (руск.)
  6. Публикация этих фото — самый сильный ход пресс-службы Совмина Республики Крым со времён начала «Светопредставления» Архівавана 26 верасня 2017. (руск.)
  7. Лиля Буджурова: не пугайте автоматами мою семью и мой народ (руск.)
  8. О награждении Почетной грамотой Совета министров Автономной Республики Крым (нявызн.). Верховна Рада України. Законодавство АР Крим. Праверана 23 сакавіка 2022.
  9. Указ Президента України від 5 червня 2015 року № 313/2015 «Про відзначення державними нагородами України з нагоди Дня журналіста»(недаступная спасылка) (укр.)
  10. У Львові оголосили переможців премії «Високі стандарти журналістики-2018» (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 снежня 2020. Праверана 23 сакавіка 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Журналісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Меджліса крымскататарскага народа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Журналісты XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ташкенцкім вілаеце
Катэгорыя·Журналісты Украіны
Катэгорыя·Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 3 ступені
Катэгорыя·Выпускнікі Ташкенцкага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Нізамі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»