wd wp Пошук:

Лільскі ўніверсітэт

Лільскі ўніверсітэт (фр.: Université de Lille) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Ліль.

Агульная характарыстыка

Універсітэт з больш чым 70 тысячамі студэнтаў (у тым ліку амаль 10 тысяч замежных студэнтаў са 150 розных краін) з’яўляецца адным з найбуйнейшых франкамоўных універсітэтаў у свеце. Яго падраздзяленні (факультэты, школы, інстытуты і г.д.) прапануюць навучанне ў шасці асноўных галінах ведаў:

  1. мастацтва, мова і літаратура
  2. права, эканоміка і кіраванне
  3. ахова здароўя
  4. дакладныя навукі і тэхніка
  5. сацыяльна-гуманітарныя навукі
  6. фізкультура і спорт

Установа бярэ свой пачатак ад універсітэта горада Дуэ, заснаванага ў 1559 годзе, а затым канчаткова пераведзенага ў Ліль у 1896 годзе. У 1970 годзе Лільскі ўніверсітэт быў падзелены на тры незалежныя ВНУ, размешчаныя у асобных кампусах:

Зліццё гэтых трох універсітэтаў з 1 студзеня 2018 года зноў ўтварыла адзіны класічны Лільскі ўніверсітэт.

У створаным такім чынам універсітэце працуе каля 7 тысяч чалавек (гэта другі па велічыні дзяржаўны працадаўца на поўначы Францыі) з гадавым бюджэтам каля 650 мільёнаў еўра. Ён размешчаны ў так званым трэцім «студэнцкім полюсе» Францыі (пасля Парыжа і Ліёна) і лічыцца часткай нефармальнай «Лільскай акадэміі», у якой навучаецца каля 200 тысяч студэнтаў. Установа з’яўляецца адной з вядучых французскіх устаноў бесперапыннай адукацыі, мае каэфіцыент залічэння выпускнікоў у магістратуру больш за 90 %, у якой штогод праходзяць стажыроўкі ў сярэднім больш за 12 000 чалавек, у тым ліку 1 600 за мяжой (ВНУ мае 115 універсітэтаў-партнёраў за мяжой). Штогод яна выдае каля 20 тысяч дыпломаў па 195 спецыяльнасцях (у асноўным бакалаўрскіх, магістарскіх і доктарскіх).

Да ўніверсітэта таксама адносіцца Еўрапейскі доктарскі каледж з 3 тысячамі дактарантаў у 140 рэгіянальных лабараторыях у 6 доктарскіх школах. Штогод тут абараняецца каля 400 доктарскіх дысертацый і публікуецца больш за 3 тысячы навуковых публікацый.

Пазначаны французскім урадам як ВНУ І катэгорыі (ініцыятывы «Навука — інавацыі — тэрыторыі — эканоміка») у 2017 годзе, ён атрымаў грант у памеры 500 мільёнаў еўра на праект «Лільскі ўніверсітэт Паўночнай Еўропы» (ULNE). Такім чынам, да 1 студзеня 2022 года ён павінен стаць эксперыментальнай дзяржаўнай установай і аб’яднаць яшчэ 4 кампаненты: Лільскі інстытут палітычных даследаванняў, Лільскую вышэйшую школу журналістыкі, Лільскую вышэйшую нацыянальную школу архітэктуры і ландшафту і Нацыянальную вышэйшую школу тэкстыльных мастацтваў і прамысловасці.

Структура

Факультэты

Інстытуты і школы

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Францыі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1559 годзе
Катэгорыя·Ліль
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта