wd wp Пошук:

Лізавета Саламонаўна Весніна

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Весніна. Лізавета Саламонаўна Весніна́ (сапраўднае прозвішча Ядзіткіна-Весніна; нар. 28 кастрычніка 1917, Сухумі — ?) — беларуская актрыса. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1961).

Біяграфія

Сцэнічную дзейнасць пачала ў Гомельскім абласным рускім драматычным тэатры з 1939 па 1941 і з 1945 па 1946 гады, у 1946—1948 гадах працавала ў Магілёве, куды быў пераведзены тэатр, у 1948—1949 гадах у Брэсцкім абласным драматычным тэатры, дзе выконвала галоўным чынам эпізадычныя ролі[1], у 1949—1977 у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры ў Мінску.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1947 года.

Творчасць

Выканаўца вострахарактарных роляў. Сярод лепшых: Мар’я («Галоўная стаўка» К. Губарэвіча), Каця («Варвары» М. Горкага), Лушка («Узнятая цаліна» паводле М. Шолахава), Святлана («Яе сябры» В. Розава), Паэма («Не называючы прозвішчаў» В. Мінко), Калугіна («Таварышы па працы» Э. Брагінскага[ru] і Э. Разанава).

Сям’я

У шлюбе з акцёрам Яўгенам Максімавічам Палосіным (1911—1981).

Зноскі

  1. Веснина (Едиткина) Елизавета Соломоновна

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Постаці Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сухумі
Катэгорыя·Постаці Гомельскага абласнога драматычнага тэатра
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1917 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 кастрычніка
Катэгорыя·Актрысы тэатра Беларусі