У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Весніна. Лізавета Саламонаўна Весніна́ (сапраўднае прозвішча Ядзіткіна-Весніна; нар. 28 кастрычніка 1917, Сухумі — ?) — беларуская актрыса. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1961).
Сцэнічную дзейнасць пачала ў Гомельскім абласным рускім драматычным тэатры з 1939 па 1941 і з 1945 па 1946 гады, у 1946—1948 гадах працавала ў Магілёве, куды быў пераведзены тэатр, у 1948—1949 гадах у Брэсцкім абласным драматычным тэатры, дзе выконвала галоўным чынам эпізадычныя ролі[1], у 1949—1977 у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры ў Мінску.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1947 года.
Выканаўца вострахарактарных роляў. Сярод лепшых: Мар’я («Галоўная стаўка» К. Губарэвіча), Каця («Варвары» М. Горкага), Лушка («Узнятая цаліна» паводле М. Шолахава), Святлана («Яе сябры» В. Розава), Паэма («Не называючы прозвішчаў» В. Мінко), Калугіна («Таварышы па працы» Э. Брагінскага[ru] і Э. Разанава).
У шлюбе з акцёрам Яўгенам Максімавічам Палосіным (1911—1981).