wd wp Пошук:

Лідыя Фрэйманэ

Лі́дыя Фрэ́йманэ (лат.: Lidija Freimane, у шлюбе Па́стэрнака; 6 красавіка 1920, г.п. Дандушэнь, Сарокскі павет, Губернатарства Бесарабія, Каралеўства Румынія, цяпер Малдова) — латышская актрыса. Народная артыстка СССР (1970). Лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР 1950, 1951.

Біяграфія

Нарадзілася 6 сакавіка 1920 года ў бесарабскім сяле Дандушэнь (цяпер Малдова).

У 1921 годзе сям’я пераехала ў Рыгу. У 19291936 гадах вучылася ў Рыжскай пачатковай школе № 2, у 19361941 гадах у прыватным камерцыйным вучылішчы В. Олафа. Пасля яго заканчэння ў 19411944 гадах працавала ў Латвійскім крэдытным банку бухгалтарам. У 19441945 гадах служанка ў пякарні і пакаёўка ў гасцініцы ў Оберштаўфене (Баварыя, Германія).

У верасні — кастрычніку 1945 года артыстка дапаможнага складу Елгаўскага тэатра драмы.

У 19451948 гадах вучылася ў драматычнай студыі пры Дзяржаўным тэатры драмы Латвійскай ССР і адначасова працавала машыністкай у гэтым тэатры. З 1947 года актрыса Дзяржаўным тэатры драмы Латвійскай ССР імя А. Упіта.

У 19661986 гадах старшыня Тэатральнага таварыства Латвіі.

Дэпутат Вярхоўнага Савета Латвійскай ССР 6—8-га скліканняў.

Памерла 18 студзеня 1992 года ў Рызе. Пахавана на Лясных могілках[3].

Творчасць

Яе мастацтва вызначаецца знешняй стрыманасцю ў спалучэнні з унутраным драматызмам. Сярод роляў: Аніта («Сын рыбака» В. Лаціса), Ошу Ганна («Зямля зялёная» А. Упіта), Надзея («Варвары» М. Горкага), Федра («Федра» Ж. Расіна), Стэла («Мілы лгун» Дж. Кілці) і інш.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 чэрвеня 2019.
  2. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 ліпеня 2016.
  3. Zudusī Latvija - Rīgas Meža kapi. Kapa piemineklis Jāzepa Pasternaka un Lidijas Freimanes ģimenei (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2014. Праверана 8 студзеня 2013.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Майстры мастацкага слова
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі 18 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Народныя артысты СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 красавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў 1992 годзе
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Латвійскай ССР
Катэгорыя·Народныя артысты Латвійскай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Латвійскай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Пахаваныя на Лясных могілках
Катэгорыя·Постаці Латвійскага Нацыянальнага тэатра
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Памерлі ў Рызе
Катэгорыя·Постаці Рыжскай кінастудыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў