wd wp Пошук:

Лідзія Лазараўна Заменгоф

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Заменгоф.

Лідзія Лазараўна Заменгоф (эспер.: Lidja Zamenhof, польск.: Lidia Zamenhof, 1904 — восень 1942, ці жнівень 1944) — польская эсперантыстка, перакладчык, адвакат, грамадскі дзеяч, дачка Л. Л. Заменгофа.

Біяграфія

Лідзія Заменгоф нарадзілася ў Варшаве ў 1904 годзе, была малодшай дачкой заснавальніка эсперанта Л. Л. Заменгофа. Вывучыла эсперанта ва ўзросце 9 гадоў, і з 14 гадоў пачала перакладаць на эсперанта з польскай мовы, яе першыя публікацыі з’явіліся праз некалькі гадоў. Атрымаўшы юрыдычную адукацыю ў Варшаўскім ўніверсітэце ў 1925 годзе, яна цалкам прысвяціла сябе дзейнасці ў сферы эсперантызма і гамаранізма[5]. Пачынаючы з Венскага Сусветнага кангрэса эсперантыстаў 1924 яна прымала ўдзел ва ўсіх Сусветных кангрэсах да 1939 года (за выключэннем кангрэса ў 1938 годзе ў Англіі, бо ў гэты час яна знаходзілася ў ЗША). У 1925 годзе падчас 17-га Сусветнага кангрэса эсперантыстаў у Жэневе яна пазнаёмілася з верай Бахаі і з гэтага часу стала актыўным прыхільнікам гэтай рэлігіі[6]. Лідзія Заменгооф была сакратаром варшаўскага таварыства эсперантыстаў «Канкорда», працавала ў якасці інструктара выкладання эсперанта па метаду Чэха, аб’ехала шмат краін для прапаганды гэтага метада і самой мовы эсперанта. Сваю дзейнасць Лідзія Заменгоф вяла ў супрацоўніцтве з рознымі арганізацыямі эсперантыстаў — Міжнароднай студэнцкай лігай, Сусветнай асацыяцыяй эсперанта, а таксама з арганізацыямі прыхільнікаў веры Бахаі.

Супрацоўнічала са шмат якімі эсперанта-выданнямі. Вядомы яе пераклад на эсперанта рамана Quo vadis? Г. Сянкевіча, апублікавны ў 1933 годзе.

У 1937 годзе Лідзія Заменгоф пераехала ў ЗША, дзе доўгі час выкладала эсперанта, але ў снежні 1938 года іміграцыйная служба ЗША адмовілася працягнуць яе візу з-за незаконна «аплочваемай працы» па выкладанню эсперанта, і яна была вымушана вярнуцца ў Польшчу.

Пасля акупацыі Польшчы ў 1939 годзе яе дом у Варшаве апынуўся на тэрыторыі Варшаўскага гета. Лідзія бала арыштаваная па абвінавачванню ў тым, што яна вяла ў ЗША антынацыстскую прапаганду[7], але праз некалькі месяцаў была вызвалена. Яна здабывала ежу і лекі для арыштаваных а на прапапновы бегчы з краіны — адмаўлялася. У 1942 годзе яе зноў арыштавалі і адправілі ў лагер смерці ў Трэблінке, дзе яна загінула ў газавай камеры восенню 1942 года. Іншыя крыніцы паведамляюць, што яе растралялі ў жніўні 1944 года[8][9].

Ушанаванне памяці

Сімвалічная магіла Лідзіі Заменгоф

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #130471909 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #130471909 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #130471909 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
  4. Lidia Zamenhof
  5. Архіваваная копія (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2010. Праверана 8 снежня 2011. Notes on the life of Lidia Zamenhof
  6. Smith, Peter (2000). “Zamenhof, Lidia”. A concise encyclopedia of the Bahá’í Faith. Oxford: Oneworld Publications. pp. 368. ISBN 1-85168-184-1.
  7. Heller, Wendy Lidia, The Life of Lidia Zamenhof Daughter of Esperanto, 1985, pp. 234—235
  8. Bahá’í Norge: Zamenhof Архівавана 9 жніўня 2006 года.
  9. zeoj (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2009. Праверана 26 мая 2012.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варшаве
Катэгорыя·Бахаісты
Катэгорыя·Эсперантысты
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 студзеня
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Мазавецкім ваяводстве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1904 годзе
Катэгорыя·Ахвяры Халакоста
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вязні польскіх гета