wd wp Пошук:

Лідзія Емяльянаўна Сіроткіна

Лідзія Емяльянаўна Сіроткіна (нар. 19 мая 1932, в. Замошша, Сенненскага раёна, Віцебскай вобласці — 24 чэрвеня 2015, Мінск) — беларускі аграном, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1980—1985).

Біяграфія

Скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1957). Галоўны аграном калгаса «Першамайскі» Брагінскага раёна (1957—1960), кіраўнік аддзялення саўгаса «Старасельскі» Віцебскага раёна (1960—1961). 3 1961 года — галоўны аграном, сакратар парткама, намеснік старшыні калгаса імя Леніна (да 1977 года — калгас «Перамога»). У 1982—1995 гг. — старшыня калгаса імя Дзімітрава Талачынскага раёна.

Званне Героя Сацыялістычнай Працы (1973) прысвоена за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і продажы дзяржаве сельскагаспадарчых прадуктаў.

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1974—1979), дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, Віцебскага абласнога і Талачынскага раённага Саветаў народных дэпутатаў.

Памерла 24 чэрвеня 2015 года ў Мінску.

Навуковая дзейнасць

Аўтар кнігі «Тры ўраджаі ў год» (1974)[1].

Узнагароды

Зноскі

  1. Сіроткіна Лідзія Емяльянаўна

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Памерлі ў 2015 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Дэпутаты Талачынскага раённага Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сенненскім раёне
Катэгорыя·Памерлі 24 чэрвеня
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9 склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Старшыні калгасаў
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»