wd wp Пошук:

Лётцы

Лё́тцы — возера ў Беларусі ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Шэвінка. Знаходзіцца за 15 км на паўднёвы ўсход ад Віцебска каля вёскі Вялікія Лётцы.

Плошча паверхні возера 0,31 км², даўжыня 1,28 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Найбольшая глыбіня возера дасягае 3,7 м. Аб’ём вады 0,84 млн м³.
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 25—30 метраў, складзеныя з суглінкаў і супесяў. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны. Дно возера да глыбіні 1,5—2 м выслана пяском і апясчаненымі адкладамі, на большых глыбінях глеістае.

Возераэўтрофнае, праточнае. Працякае рака Вужніца, упадаюць ручаі. Да глыбіні ў 1 м зарастае. Прыбярэжная расліннасць займае паласу 5—20 м. Падводная расліннасць распаўсюджана да глыбіні 2,4 м.

У возеры водзяцца лешч, шчупак, лінь, плотка, карась і іншыя віды рыб.

Каля возера Лётцы праходзіць аўтамабільная дарога Р151.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Басейн Шэвінкі
Катэгорыя·Азёры Віцебскага раёна