wd wp Пошук:

Ляўконія сівая

Ляўконія сівая[3] (Matthiola incana) — від раслін сямейства Капуставыя.

Назва

У англійскай мове мае назву «сівая маціёла» (англ.: hoary stock). У ЗША называюць яшчэ «дзесяцітыднёвая маціёла» (англ.: tenweeks stock).

Апісанне

Шматгадовая расліна, мае цвёрдае сцябло да 60 см вышыні і 30 шырыні з вузкім шараватым або бялёсым валасістым лісцем да 10 см даўжыні. Кветкі духмяныя, сабраны ў суквецці вар’іруюцца ад фіялетавага да белага. Плод — струк да 10 см даўжыні.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

Расце ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе. Выведзеныя шматлікія культурныя сарты і гібрыды.

Практычнае выкарыстанне

Расліна — продак садовай ляўконіі.

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 82. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Капуставыя
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта