wd wp Пошук:

Лясны тхор у Беларусі

Паштовая марка 2007 года.

Лясны тхор для Беларусі — абарыгенны від сысуноў, прадстаўнік сямейства Куніцавыя (Mustelidae).

Гісторыя

Пудзіла ляснога тхара ў Слуцкім краязнаўчым музеі

З 1990-х гадоў больш высокая шчыльнасць адзначаецца ў паўночна-заходняй частцы Беларусі — Гродзенскай і Віцебскай абласцях: 1,7 і 1,6 асобін/1000 га паляўнічых угоддзяў. У астатніх абласцях шчыльнасць амаль у 2 разы ніжэй (0,7-0,8 асобін на тую ж плошчу)[1].

Сучасная папуляцыя

Лясны тхор шырока распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі Беларусі, але нешматлікі. Для Беларусі паказваюцца два падвіды: Mustela putorius mosquensis і Mustela putorius putorius, мяжа якіх праходзіць меркавана па лініі Пскоў — Мінск — Жытомір[2][1].

Колькасць лясных тхароў, якія жывуць у паляўнічых угоддзях Беларусі, на 2013 год складала 13 120 асобін[1].

Дынаміка колькасці

Дынаміка здабычы

Утрыманне ў няволі

Лясныя тхары жывуць у Гродзенскім і Мінскім заапарках, у Магілёўскім заасадзе.

Біялогія

Сустракаецца па ўскраінах змешаных і лісцяных лясоў, берагах лясных рэк і азёр, на лугавых поймах і забалочаных участках. Аддае перавагу акультуранаму ландшафту, досыць часта пасяляючыся ў вёсках і нават на ўскраінах гарадскіх пасёлкаў і гарадоў, неаднаразова яго здабывалі і ў Мінску[1]. Аднак гэты від куніцавых добра прыстасаваны да жыцця ў разнастайных біятопах і ў выбары месцаў пражывання вельмі непераборлівы і непатрабавальны. Жыве ў самых разнастайных стацыях; звычайны па лясных высечках, асабліва па балотах, хмызняках, на хмызняковых балотах, па ўзлесках лесу, у алешніках. Буйных лясных масіваў і чыстых балот тхор пазбягае і сустракаецца ў іх даволі рэдка[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 ХОРЬ ЛЕСНОЙ (Mustela putorius) (руск.)
  2. Савицкий Б. П. Кучмель С. В., Бурко Л. Д. «Млекопитающие Беларуси». Минск, 2005. −319с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Сысуны Беларусі
Катэгорыя·Куніцавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле