wd wp Пошук:

Лямбліёз

Лямбліёз — пашкоджанне верхніх аддзелаў тонкай кішкі шляхам пранікнення жгуцікавых(англ.) бел. прасцейшых роду лямбліі(англ.) бел., што выклікае знясіленне разам з запаленнем тонкай (энтэрыт) і тоўстай кішак (энтэракаліт). Крыніцай заражэння служаць хворыя і лямбліяносьбіты, якія вылучаюць цысты(англ.) бел. лямбліяў у навакольнае асяроддзе з калам. Само заражэнне адбываецца праз рот пры парушэнні правілаў гігіены. Прыкметамі хваробы ёсць ныючы боль у верхняй вобласці жывата і вакол пупка, уздуцце і панос[3].

Папярэджанне

Заражэнне прадухіляюць піццё толькі гатаванай ачышчанай вады і стараннае мыццё рук, гародніны і садавіны. Кожныя паўгода варта праводзіць проціглісную апрацоўку хатніх жывёл, аблізвання якімі трэба пазбягаць. Таксама карысна адвучыцца ад шкодных звычак грызці алоўкі, асадкі, пазногці і цацкі.

Прычыны

Заражэнню спрыяюць ужыванне бруднай вады з водаправода і адкрытага вадаёма, карыстанне бруднымі бялізнай, посудам і цацкамі, звычка смактаць пальцы і ўжыванне ежы без тэрмічнай апрацоўкі[4].

Зноскі

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29sonu — 2018-06-29 — 2018. Праверана 27 ліпеня 2018.
  3. А. А. Астапаў. Лямбліёз // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 9. — С. 423. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.
  4. Вольга Цыбульская. Лямбліёзу — бой // Звязда : газета. — 15 красавіка 2011. — № 70 (26934). — С. 8. — ISSN 1990-763x.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Інфекцыйныя захворванні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Пратазойныя інфекцыі
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Забытыя хваробы
Катэгорыя·Страўнікава-кішачныя інфекцыі