wd wp Пошук:

Лявон Радзіміч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Радзіміч. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рублёў. Лявон Радзіміч, сапр. Цімох Рублёў (1910, в. Будзіна, цяпер Чавускі раён, Магілёўская вобласць — ?; Інш. псеўданімы: Цімох Зарэчны) — беларускі пісьменнік, педагог, перакладчык.

Біяграфія

Скончыў Мінскі вышэйшы педагагічны інстытут (1928), у 1930-х г. працаваў у «Савецкай Беларусі», на радыё, у Інстытуце школьнай педагогікі, настаўнічаў. Пераклаў на беларускую мову «Першыя людзі на Месяцы» Г. Уэлса і «Дон Кіхота» М. Сервантэса. Падчас нямецкай акупацыі настаўнічаў на Нясвіжчыне, друкаваўся ў «Беларускай газэце». Паводле адных звестак, улетку 1944 г. выехаў у Польшчу, дзе жыў пад прозвішчам Лукашэвіч, паводле другіх — загінуў у час бамбёжкі каля Гарадзеі. У Берліне ў серыі «Народная бібліятэчка» выйшла яго кніга «Адам і Ева. Чабор. Апавяданні».

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чавускім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дрыбінскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе