wd wp Пошук:

Люсі Дэлару-Мардрус

Люсí Дэларý-Мардрýс (фр.: Lucie Delarue-Mardrus; 3 лістапада 1874, Анфлёр, Нармандыя, Францыя26 красавіка 1945, Шато-Ганцье, Маен, Францыя) ― французская паэтэса, пісьменніца, журналістка, скульптар, гісторык і ілюстратарка.

Біяграфія

Дачка адваката Жоржа Дэлару і Марыі Луізы Жазэ, Люсі - апошняя дачка ў сям’і з шасцю дзецьмі, выхоўвалася, як і яе пяць сясцёр, у адпаведнасці з буржуазнай адукацыяй, падмацаванай вывучэннем музыкі і англійскай мовы. Яе сям’я пераехала ў Парыж у 1880 годзе і часта наведвала мастацкае асяроддзе сталіцы[5].

Люсі Дэляру выйшла замуж 5 чэрвеня 1900 г. у 2-й акрузе Парыжу за ўсходазнаўца Жазефа-Шарля Мардруса (гэты саюз будзе скасаваны 19 чэрвеня 1923 г.). Яна здзейсніла з ім шмат вандровак па Паўночнай Афрыцы, Егіпту, Сірыі, Турцыі, Італіі, рабіла фотарэпартажы і пісала гісторыі[6].

Была палюбоўніцай Наталі Барні, Рамен Брукс і Жэрмен дэ Кастра[7].

Падчас Першай сусветнай вайны Люсі Дэларю-Мардрус была медсястрой у Анфлёры ў шпіталі № 13[8].

Яна развялася прыкладна ў 1915 г. У гэты час яна пераехала ў дом № 17 на набярэжнай Вальтэра (7-я акруга Парыжу), дзе жыла з 1915 па 1936 год. У гэты перыяд яна апублікавала мноства прац і шмат выступала з лекцыямі[6].

Удзельнічала ў чэмпіянаце Францыі па шахматах сярод жанчын у Парыжы ў 1927 годзе[9].

Яна таксама жыла ў Анфлёры на вуліцы Капуцынаў, дом 44 (цяпер атэль) і правяла апошнія тры гады свайго жыцтця ў Шато-Ганцье, куды выйшла на пенсію ў 1942 г.

Яна памерла 26 красавіка 1945 года і была пахавана на могілках Св. Кацярыны ў Анфлёры[10].

Творчасць

Творчасць гэтай плённай аўтара, якая пакінула больш за семдзесят раманаў, зборнікаў вершаў, апавяданняў, жыццяпісаў, п’есаў, раскрывае яе шматбаковы талент і інтымнае жыццё[11].

Яе творы раскрываюць жаданне ўцячы і любоў да роднай Нармандыі. Яе раман «Ex-Voto» - гэта вельмі чуллівае апісанне навакольнага асяродку і жыцця рыбакоў Анфлёру пачатку 20-га стагоддзя[10].

Яна таксама з’яўляецца аўтарй штотыднёвых калонак, літаратурных і музычных аглядаў у прэсе[12].

У 1902-03 гадах яна напісала серыю вершаў пра каханне да амерыканскай пісьменніцы і гаспадыні салёну Наталі Кліфард Барні, апублікаваных пасмяротна ў 1957 годзе ― «Nos secrètes amours» (Нашы таемныя каханні)[13]. Яна таксама адлюстравала Барні ў сваім рамане 1930 года «L’Ange et les Pervers» (Анёл і вычварэнцы), у якім, па яе словах, яна «прааналізавала і падрабязна апісала Наталі, а таксама жыццё, да якога яна прывяла мяне»[14].

У апошнія гады праявіла сябе як скульптар. Выстаўляла скульптуры ў Салёне Нацыянальнага таварыства прыгожага мастацтва (статуэтка «Аголеныя танцоры» або «Дзве танцоркі і абыякавы чалавек»)[14].

Творы

Паэзія
Навелы
Раманы
Жыццяпісы
Эсэ

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Lucie Delarue-Mardrus // GeneaStar
  3. 1 2 Lucie Delarue // Roglo — 1997. — 8549233 экз.
  4. https://www.landrucimetieres.fr/spip/spip.php?article2551
  5. Francis de Miomandre, «Lucie Delarue-Mardrus», in L’Art moderne, Revue critique hebdomadaire, 28e année, n°8, Bruxelles, 23 février 1908, p.58.
  6. 1 2 Christophe Dauphin, Lucie Delarue-Mardrus, la princesse amande, livre numérique, Recours au poème éditeurs, 2015.
  7. Sanchez Nelly, «Trois autobiographies féminines dans l’entre-deux-guerres», in Inverses, no 11, «Littérature féminine du début du XXe siècle», 2011, p. 121-132.
  8. Coralie Philibert, Les mille et une vies de Lucie Delarue-Mardrus, Libération, le 16 août 2022, https://www.liberation.fr/culture/livres/les-mille-et-une-vies-de-lucie-delarue-mardrus-20220816_EWNCS6GMRVGPXGG3GCCAVZNWIA/
  9. Paris 1927 - championnat de France Féminin, le site Héritage des échecs français, http://heritageechecsfra.free.fr/fem1927.htm
  10. 1 2 André Albert-Sorel, Lucie Delarue-Mardrus, sirène de l’Estuaire, née-native de Honfleur, Éd. de la Lieutenance, Honfleur, 1999.
  11. Christine Planté, Femmes poètes du xixe siècle: une anthologie, Littérature et idéologies au XIXe siècle, Lyon, Presses Universitaires de Lyon, 1998, p. 183.
  12. Christine Planté, «Patricia Izquierdo, Devenir poétesse à la belle époque (1900-1914)», Clio. Femmes, Genre, Histoire, 36 | 2012.
  13. Mirande Lucien, Nos secrètes amours, Aurillac, ÉrosOnyx Éditions, 2008, p. 9.
  14. 1 2 «Postures et imposture de Lucie Delarue-Mardrus de 1908 à 1939», sur openedition.org, Presses universitaires de Rennes, 2016, https://books.openedition.org/pur/55970

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 лістапада
Катэгорыя·Казачнікі Францыі
Катэгорыя·Паэтэсы Францыі
Катэгорыя·Памерлі 26 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце Маен
Катэгорыя·Памерлі ў 1945 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1874 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Кальвадос
Катэгорыя·Франкамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Пісьменніцы Францыі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Публіцысты Францыі
Катэгорыя·Драматургі Францыі
Катэгорыя·Эсэісты Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці ЛГБТ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Анфлёры