wd wp Пошук:

Людміла Мікалаеўна Зензіна

Людміла Мікалаеўна Зензіна (20 чэрвеня 1937, г. Краснаярск, РСФСР) — беларускі архітэктар. Жонка архітэктара Альберта Канстанцінавіча Зензін.

Біяграфія

Скончыла ў 1963 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут імя В. У. Куйбышава (выкладчыкі Віталь Сямёнавіч Масленікаў(руск.) бел., Яўген Андрэевіч Ашчэпкаў[ru], А. Кузьмін). Член Саюза архітэктараў СССР з 1970 года.

У 19641970 гадах архітэктар, старэйшы архітэктар, кіраўнік групы, галоўны архітэктар аддзела Іркуцкага Прамбудпраекта1969 інстытут ператвораны ў Іркуцкае аддзяленне «Дзяржхімпраект»); у 19711982 гадах кіраўнік групы, начальнік сектара прамэстэтыкі Праектна-тэхналагічнага інстытута «Белмясцпрампраект»; у 1982-94 гадах мастак Мінскага мастацка-вытворчага аб’яднання.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1970 года. Пражывала ў Мінску.

Творчасць

Асноўныя працы: Дом быту ў Іркуцку (1968); інтэр’еры рэстарана «Алмаз» у Іркуцку (1967); адміністрацыйна-бытавы корпус Полацкага НПЗ (1966, у сааўтарстве з А. Зензіным, Л. Гаплеўскай); адміністрацыйны будынак інстытута «Дзіпрагазпалівапрам» у Ангарску (1966); інтэр’еры прамысловых, адміністрацыйных і бытавых памяшканняў, добраўпарадкаванне тэрыторый на прадпрыемствах Усходняй Сібіры (у аўтарскім калектыве Э. Бакшын, Т. Ражкова, А. Барадзін): Брацкі алюмініевы завод (БрАЗ)[ru] (1970), Вогнетрывалы завод (1967), завод «Іркуцккабель» (1968), Новасібірскі электролізны завод (НовЭЗ) (1970); інтэр’еры прамысловых, бытавых і адміністрацыйных памяшканняў на прадпрыемствах Беларусі (у аўтарскім калектыве Д. Бабкін, Н. Баратава, А. Мароз): падшыпнікавы і маторны завод (1976) у Мінску, Фабрыка піяніна г. Барысаве (1975), Завод сантэхабсталявання ў Гомелі (1974); інтэр’еры (у аўтарскім калектыве Н. Бархатава, А. Мароз) адміністрацыйнага будынка Міністэрства ўнутраных спраў у Мінску (1980), Міністэрства будматэрыялаў (1980).

Ва ўсесаюзным конкурсе (19771978, у сааўтарстве Н. Бархатавай) па тэхнічнай эстэтыцы прысвоена 2-е месца за распрацоўку дызайну мэблі для бытавых і адміністрацыйных памяшканняў вытворчых будынкаў.

Займаецца жывапісам (алей, акварэль).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 чэрвеня
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белпрамбудпраекта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Краснаярску
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Новасібірскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
Катэгорыя·Архітэктары Іркуцка
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе