wd wp Пошук:

Людміла Леанідаўна Пуцейка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пуцейка. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хацановіч. Людміла Леанідаўна Пуце́йка (у дзявоцтве Хацановіч; нар. 13 сакавіка 1947, г. Бабруйск, Магілёўская вобласць) — беларускі мастак.

Біяграфія

Нарадзіліся ў сям’і мастака Леаніда Антонавіча Хацановіча. Мела сястру Таісію, таксама мастачку. Скончыла ў 1975 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці «Мастацкае афармленне і мадэліраванне вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці».

Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года.

Творчасць

Сярод твораў: габелены «Свята жыцця» (1984), «Палессе» (1985), «Кветкі Усць-Ілімску» (1986), «Вясна» (1990), трыпціх «Мой родны кут» (1997), жывапісныя кампазіцыі «Экспромт» (1986), «Вясковае лета» (1988), «Песня вясны», «Метамарфозы» (абедзве 1989), цыклы «Святло» (1991), «Кветкі зямлі» (1997—2000); серыя акварэляў «Вясна ў Гурзуфе» (1986) і інш. Творы вылучаюцца вытанчанасцю рысунка, багатай нюансіроўкай колеравых суадносін, ураўнаважанасцю кампазіцыі.

Сям’я

У шлюбе з мастаком Аляксандрам Пуцейкам.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам