wd wp Пошук:

Людміла Георгіеўна Гафо

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гафо. Людміла Георгіеўна Гафо (нар. 2 лістапада 1919, в. Кара-Аджы, Акмячэцкі раён, Крымская вобласць2 сакавіка 2022) — беларуская архітэктар. Распрацоўніца многіх пасляваенных праектаў забудовы Мінска.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і грэчаскага рыбака. Пасля заканчэння школы ў г. Еўпаторыя паступіла на факультэт архітэктуры Адэскага інжынерна-будаўнічага інстытута. У 1941 годзе пасля заканчэння 3-га курса інстытута разам з іншымі студэнтамі была накіравана на вытворчую практыку ў г. Падольск, дзе іх заспела Другая сусветная вайна. Разам з аднакурснікамі перавялася на вучобу ў Маскоўскі архітэктурны інстытут, дзе сумяшчала вучобу з маскіроўкай аб’ектаў Масквы, капаннем процітанкавых равоў. У 1942 годзе інстытут быў эвакуіраваны ў Ташкент, дзе 23-гадовая Людміла Гафо працавала капіявальніцай. У 1945 годзе інстытут вярнуўся ў Маскву, Людміла Гафо атрымала дыплом і была накіравана на аднаўленне Мінска[1].

Працавала ў інстытуце «Белсельпраект» (1945—1947), Упраўленні на справах архітэктуры Мінска (1947—1949), інстытуце «Белдзяржпраект» (1949—1953). У 1954—1983 галоўны архітэктар праектаў у майстэрні генплана інстытута «Мінскпраект»[2]. Член Саюза архітэктараў СССР з 1946 года.

Жыла ў г. Мінску[3]. Памерла 2 сакавіка 2022 года[4].

Творчасць

Асноўныя працы: генпланы Мінска на 1980 (1963) і на 2000 (1980), карэкціроўка генплана на 1980 і асноўныя напрамкі развіцця Мінска на 2000 (1971), ТЭА генплана Мінска на 2010 (1979, усе ў аўтарскім калектыве)[2]. Пад яе кіраўніцтвам і ў аўтарскім калектыве распрацаваны праекты планіроўкі Ленінскага праспекта (1947)[3], заходняй планіровачнай зоны Мінска (1974), прамысловага раёна па вул. Платонава (1972), НДІТаўтапрама (1973)[3], праект сілуэту Мінска (1973)[3], парка Перамогі (1967), жылых раёнаў Усход 1 (1965), Паўднёвы Захад 2, 3 (1976), па Лагойскім тракце (1954), вуліцах Маскоўскай, Чкалава, Брылеўскай (усе 1955), К. Лібкнехта (1958), Аэрадромнай (1967)[2], Горкага (1969)[3].

Сям’я

У шлюбе з архітэктарам Натанам Шпігельманам[5], ад якога, верагодна, мела сына Юрыя Натанавіча Гафо, спецыяліста ў вобласці металургіі і матэрыялазнаўства[6]

Узнагароды

Узнагароджана медалямі, Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1979), прэмія Савета Міністраў СССР (1985, у аўтарскім калектыве) за распрацоўку генплана развіцця Мінска[3].

Зноскі

  1. Наш архитектор из Греции
  2. 1 2 3 Гафо Людміла Георгіеўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  3. 1 2 3 4 5 6 Гафо Людмила Георгиевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)
  4. Правление Белорусского союза архитекторов, С глубоким прискорбием сообщает, что 2 марта 2022г. скончалась на 103 году Старейший член ОО «БСА» Людмила Георгиевна Гафо(руск.) . bsa.by (26 красавіка 2022).
  5. 2 ноября 2019 года Исполняется 100 лет ГАФО ЛЮДМИЛЕ ГЕОРГИЕВНЕ!
  6. Гафо, Юрий Натанович (кандидат технических наук)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Савета Міністраў СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 2022 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Таўрычаскай губерні
Катэгорыя·Выпускнікі МАРХІ
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскпраекта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі 2 сакавіка
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
Катэгорыя·Стагадовыя доўгажыхары
Катэгорыя·Супрацоўнікі Дзіпрасельбуда
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы