wd wp Пошук:

Людвік Вольнік

Людвік Вольнік (польск.: Ludwik Wolnik, 19 жніўня 1889, Слесін — пасля 1941) — польскі ўрадовец, інжынэр. Бурмістар Баранавічаў і Наваградку.

Біяграфія

Скончыў аддзяленне мэханікі Палітэхнікума ў Кётане. З пачаткам Першай сусветнай вайны прызваны ў нямецкае войска і ў 1914 годзе трапіў у расійскі палон. Высланы на Урал, пасля працаваў на будоўлі фабрык у Маскве. У 1916—1918 гадах выконваў абавязкі віцэ-дырэктара фабрыкі Густава Пелкі ў Маскве. У Маскве заснаваў таварыства «Stowarzyszenie Wielkopolan», дзе працаваў сакратаром.

Пасля вяртання ў Польшчу, працаваў у міністэрстве. Ваяваў дабраахвотнікам у польска-бальшавіцкай вайне 1920 года.

Пасля дэмабілізацыі застаўся ў Баранавічах. З ліпеня 1934 года абраны бурмістрам Баранавічаў.

У 1937 годзе абраны бурмістрам павятовага Наваградку. Удзельнічаў у Камітэце святкавання «Дзён Міцкевіча», дзякуючы яго намаганням 3 чэрвеня 1931 года і адбылося насыпанне кургана Адаму Міцкевіча каля Наваградзкага замка.

Пасля далучэньня Заходняй Беларусі да БССР арыштаваны НКУС БССР 29 верасня 1939 года. Асуджаны 4 верасня 1940 года па 74 УК БССР на 8 год. Знаходзіўся ў Суслаўскім працоўнапапраўчым лягэры. Вызвалены 2 верасня 1941 года ў сувязі са стварэннем польскага войска Андэрса.

Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобласці ў 31 ліпеня 1989 года[1].

Зноскі

  1. Інжынэр-бурмістр, што заснаваў мясакамбінат
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі ў XX стагоддзі
Катэгорыя·Інжынеры Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1889 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
Катэгорыя·Удзельнікі польска-савецкай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Куяўска-Паморскім ваяводстве
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 жніўня
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя сярэбраным крыжом Заслугі
Катэгорыя·Постаці Баранавічаў
Катэгорыя·Постаці Навагрудка