wd wp Пошук:

Людвіг Райхенбах

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Райхенбах.

Ге́нрых Го́тліб Лю́двіг Ра́йхенбах (ням.: Heinrich Gottlieb Ludwig Reichenbach, 1793—1879) — нямецкі батанік-сістэматык і заолаг XIX стагоддзя.

Біяграфія

Генрых Готліб Людвіг Райхенбах быў сынам Ёгана Фрыдрыха Якаба Райхенбаха (на ням.), намесніка рэктара ў прэстыжнай гімназіі Томасшуле (ням.: Thomasschule) у Лейпцыге, аўтара першага грэка-нямецкага слоўніка, які з’явіўся ў 1818 годзе.

Райхенбах вывучаў з 1810 года медыцыну і прыродазнаўства ў Лейпцыгскім універсітэце, дзе ў 1815 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі, а ў 1817 годзе — доктара медыцыны.

У 1818 годзе абараніў доктарскую дысертацыю і ў тым жа годзе быў прызначаны экстраардынарным прафесарам прыродазнаўчых навук у Медыка-хірургічнай акадэміі ў Дрэздэне. Гэту пасаду ён займаў там да рэарганізацыі акадэміі ў 1862 годзе.

У тыя ж гады — з 1820 па 1874 год — ён быў адначасова дырэктарам Каралеўскіх прыродазнаўчанавуковых музеяў (ням.: Königlichen Naturhistorischen Museums) у Цвінгеры. Заалагічная калекцыя збору была амаль цалкам знішчана пры пажары Цвінгера ў час беспарадкаў 1848—1849 гадоў, але Райхенбах апынуўся ў стане аднавіць яе на працягу некалькіх гадоў.

Акрамя таго, ён заснаваў Дрэздэнскі батанічны сад (ням.: Botanischer Garten Dresden), якім кіраваў да самай смерці.

Райхенбах выдатна ведаў батаніку і заалогію і пакінуў свой заўважны след у абедзвюх навуках. Ён быў пладавітым аўтарам навуковых прац і здольным батанічным мастаком. «Поўная прыродазнаўчая гісторыя сысуноў і птушак» (ням.: Vollständige Naturgeschichte der Säugetiere und Vögel) — яго самая вядомая кніга. Многія яго батанічныя і заалагічныя кнігі бліскуча праілюстраваны, прычым часткова.

У 1828 годзе ён заснаваў Таварыства батанікі і садаводства «Флора», у якім ён удзельнічаў да 1843 года як член кіравання. У 1834 годзе па яго ініцыятыве было заснавана Дрэздэнскае таварыства абароны жывёл, якое існуе пад назвай «Isis» дагэтуль. Тры дзесяцігоддзі — з 1836 па 1866 год — Райхенбах быў старшынёй гэтага таварыства.

Яго сын Генрых Густаў Райхенбах таксама быў батанікам і даследчыкам архідэй.

Род раслін Райхенбахія (Reichenbachia Spreng.) сямейства Nyctaginaceae быў названы ў яго гонар.

У 1879 годзе яго імем была названа вуліца ў Дрэздэне.

Навуковыя працы

Батанічная ілюстрацыя з кнігі Icones florae germanicae et helveticae, том I, 1854

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #115358471 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Heinrich Gottlieb Ludwig Reichenbach // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #115358471 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #115358471 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #115358471 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Аўтары заалагічных таксонаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1793 годзе
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лейпцыгу
Катэгорыя·Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Аўтары батанічных таксонаў
Катэгорыя·Батанікі Германіі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Лейпцыгскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Арнітолагі Германіі
Катэгорыя·Памерлі ў Дрэздэне
Катэгорыя·Пахаваныя ў Дрэздэне
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 студзеня
Катэгорыя·Заолагі Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 17 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1879 годзе
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны