wd wp Пошук:

Любіна Гайдук-Велькавіч

Лю́біна Га́йдук-Ве́лькавіч, іншы варыянт прозвішча — Га́йдук-Ве́лькавічава, народжаная Шэ́нец (в.-луж.: Lubina Hajduk-Veljković, Lubina Hajduk-Veljkovićowa, Šěnec, 1976, Баўтцэн, ГДР) — лужыцкая пісьменніца, паэт, драматург і перакладчык. Піша на верхнялужыцкай мове.

Пасля заканчэння сербскай гімназіі ў Баутцене паступіла ў Лейпцыгскі універсітэт, у якім вывучала сарабістыку і гісторыю.

Літаратурная творчасць

Піша кнігі для дзяцей, вершы, тэатральныя творы, аповесці і апавяданні на верхнялужыцкай мове. У 2006 годзе выдала дэтэктыў «Pawčina złósće».

Пераклала на верхнялужыцкую мову творы Федэрыка Гарсія Лоркі, Чарльза Дзікенса, Торнтана Ўайлдара, Карла Гальдоні і Міра Гаўрана.

У 2017 годзе ўдастоена спецыяльнай узнагароды прэміі імя Якуба Чышынскага «за выдатны ўклад у развіццё сучаснай сербалужыцкай літаратуры і распрацоўку лінгвістычных вучэбна-выхаваўчых дапаможнікаў».

Дачка сербалужыцкага літаратурнага гісторыка і бібліёграфа Франца Шэна.

Сачыненні

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #120797399 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #120797399 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баўтцэне
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Якуба Чышынскага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1976 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лужыцкамоўныя паэты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Пісьменніцы Германіі
Катэгорыя·Верхнялужыцкія пісьменнікі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта