У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мазоль. Любоў Ціханаўна Мазоль (27 лістапада 1923, в. Аснежыцы, Пінскі павет, Палескае ваяводства — 31 студзеня 2007, Пінскі раён) — беларускі жывёлавод, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
З 1948 года працавала паляводам, звеннявой па вырошчванні лёну, свінаркай, з 1955 года па 1978 год даяркай калгасу «Аснежыцкі».
Дэпутат Вярхоўнага Савету БССР у 1971—1975 гадах.
Герой Сацыялістычнай працы (1971). Узнагароджана ордэнам Леніна (1971), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1958), урадавымі ўзнагародамі. У 2006 годзе за асаблівыя заслугі ў развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці Пінскага раёна прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Пінскага раёна».