wd wp Пошук:

Льежская купель

Льежская купель або купель ў царкве Святога Варфаламея (Fonts baptismaux de Saint-Barthélemy) — купель у Царкве Святога Варфаламея(руск.) бел. г. Льежа, шэдэўр мааскай школы ліцця.

Гісторыя

Імя заказчыка гэтай купелі дакладна невядома. Па сведчанні абата Хеліна гэта быў епіскап льежскі Отберт(руск.) бел., які даручыў збудаваць купель у гонар дзей імператара Генрыха IV. Аўтарам гэтага шэдэўра быў вядомы ліцейшчык, прадстаўнік мааскай школы Рэнье з Юі(англ.) бел.. Праца пачалася ў 1107 годзе, а завяршылася ў 1118. Спачатку купель размяшчалася ў царкве Божай Маці з купеллю (Notre-Dame-aux-Fonts), якая знаходзілася паблізу кафедральнага сабора Святога Ламберта(англ.) бел.. У 1796 годзе, падчас падзей Вялікай Французскай рэвалюцыі царква Божай Маці з купеллю была разбурана. Шэдэўр да 1804 года хаваўся ў прыватным доме. Пасля гэтага ён трапіў у царкву Святога Варфаламея, дзе купель і знаходзіцца да гэтага часу. Сёння купель працягвае выкарыстоўвацца пры абрадзе хрышчэння.

Апісанне

Дыяметр купелі складае 91 см, яна крыху звужаецца да падставы. Матэрыял: бронза і латунь са значным працэнтам медзі. Спачатку была створана дакладная форма з воску, якую пасля апрацавалі цэглай і ўлілі туды расплаўлены метал. Пасля астуджэння купель паліравалася дробным пяском. Па завяршэнні на яе нанеслі тонкі пласт золата.

Па баках размешчаны вобразы Святога Пятра, Івана Багаслова, Іаана Хрысціцеля, Хрышчэння Ісуса Хрыста, хрышчэнне сотніка Карнэлія. У стылістыцы адчуваецца ўплыў візантыйскага мастацтва. Спачатку купель размяшчалася на 12 валах, што стаялі на каменнай аснове ў выглядзе храма цара Саламона(руск.) бел.. Пазней падчас падзей 1796 года 2 валы было страчана.

Зноскі

Літаратура

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Льеж
Катэгорыя·Ліццё
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай